Ад роду – да народу

Кручэнка Т. Ад роду – да народу / Тамара Кручэнка // Гомельская праўда.- 2011.- 28 мая.- С. 3.

 

Сям’я Агіевіч з Лоева прыняла ўдзел у міжнародным фестывалі "Від роду до народу", які прайшоў у Чарнігаве.

Гонар прадставіць Беларусь медработніку пагранічнай групы Яўгену, яго жонцы Святлане, работніцы гандлю, разам з сынамі Дзянісам і Кірылам выпаў не дарэмна. Яны годна выступілі на абласным конкур­се "Лепшая маладая сям’я Гомельшчыны – 2010". Як паведаміла начальнік аддзела па справах моладзі Лоеўскага райвыканкамаІрына Суржык, выступление Агіевічаў на сцэнеЧарнігаўскага драматычнагатэатра было адметным. Яўген і Святланадэкламавалі верш пра родны райцэнтр, прадставілі відэафільм і тэатральную пастаноўку. А ўсяго ў прэстыжным фестывалі бралі ўдзел звыш 20 сем'яў з Украіны, Беларусі, Расіі.