Беларусь і Бранск –партнёры

Чайдак С. Беларусь і Бранск – партнёры: [дэлегацыя з Бранска наведала Добруш] / Сяргей Чайдак // Добрушскі край.- 2010.- 28 жніўня.- С. 2.

 

Хлебам-соллю віталі дабрушане дэлегацыю Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, якая наведала Беларусь, каб прыняць удзел у пасяджэнні сумеснай рабочай групы па актывізацыі адносін Беларусі і Бранскага рэгіёна. Гэсці хоць і знаходзіліся ў Добрушы праездам, аднак паспелі ацаніць прыгажосць нашых мясцін, наведалі зону адпа-чынку "Востраў", далі высокую ацэнку новаму кафэ.

У чэрвені мінулага года беларуская дэ-легацыя на чале са старшынёй канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Іванам Данчанкам наведала Бранск з дзелавым візітам. Вынікам той паездкі стала падпісанне першага дакумента аб супрацоўніцтве, які вызначае адносіны нашай краіны і Бранскай вобласці ў эканоміцы і сацы-яльнай галіне.

Дакументам прадугледжана работа па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, арганізацыя і пра-вядзенне сумесных спартыўных і куль-турных мерапрыемстваў, абмен вопытам спецыялістаў розных галін эканомікі.

Па даных канцэрна, у мінулым го-дзе тавараабарот Беларусі і Бранскай вобласці склаў 412,5 мільёна долараў ЗША, а за студзень-чэрвень бягучага года гэтая лічба склала 256,8 мільёна долараў. 3 падпісаннем другога даку-мента аб супрацоўніцтве аб'ёмы тава-раабароту будуць павялічвацца.