Дабрушане спявалі “на біс”

Мініч Л. Дабрушане спявалі «на біс» / Леанід Мініч // Добрушскі край.- 2019.- 19 чэрвеня.- С. 3

Дэлегацыя Добрушскага раёна наведала нядаўна Клімаўскі раён і прыняла ўдзел у святкаванні Дня Расіі.

У Клімава высадзіўся і творчы “дэсант” дабрушан. А як могуць віншаваць суседзяў артысты? Музычнымі нумарамі, якія да гэтай падзеі падрыхтавалі нашы землякі. Выступленне дабрушан стала стрыжнем канцэрта на плошчы Клімава.

Працяглымі апладысментамі сустракалі слухачы песні ў выкананні Міхаіла Сцепанцова. Артысты арт-гурта “Бульбаш” раённага Палаца культуры выступілі з праграмай “Няхай будзе свята”.