”Дажынкі” на літаратурных палетках

Величко Л. “Дажынкі” на літаратурных палетках / Лілія Вялічка // Маяк.- 2014.- 22 кастрычніка. — 22 октября.- С. 1, 6.
На Гомельшчыне прайшоў фестываль “Славянскія літаратурныя дажынкі-2014”

У восьмы раз Гомельшчына адсвяткавала міжнародны фестываль-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі-2014”. Яно было насычана прэзентацыямі, сустрэчамі, адкрыццямі і ўзнагародамі. 3 беларускімі паэтамі і празаікамі свята раздзялілі іх калегі па пяру з розных рэгіёнаў Расіі і Украіны. Як старыя добрыя сябры, так і новыя. Сімвалічна, што гэта падзея адбылася ў год Культуры ў Расіі і 70-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Беларусі, у час, калі мы адзначаем 200-годдзе Лермантава і Шаўчэнкі, 100-годдзе беларускага паэта Аркадзя Куляшова. I ўпершыню гасцямі дажынак сталі літаратары Краснадарскага краю.

Адкрыўся літаратурны форум у абласной бібліятэцы імя Леніна. Гэта ўжо традыцыя. Тут сабраліся літаратары з Гомеля, Бранска, Таганрога, Краснадара, Масквы, Курска, Луганска, Сум і аматары мастацкага слова. У адкрыцці свята, арганізатарам якога з’яўляецца Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, прынялі ўдзел больш за 160 чалавек. За гады існавання літаратурныя дажынкі набылі свае традыцыі. Адна з іх — запальванне славянскага агню.  Тры свячы запалілі на сцэне прадстаўнікі трох краін: ад Беларусі — старшыня абласнога  аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч, ад Расіі — сакратар саюза пісьменнікаў Расіі Васіль Дварцоў (Масква), ад Украіны — старшыня Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў Анатоль Міроненка (Сумы) (на здымку).

Потым Уладзімір Гаўрыловіч распавёў пра тое, што было зроблена вядучай творчай арганізацыяй Гомельшчыны “ад дажынак — да дажынак”. А за гэты час выдадзена 27 кніг, праведзена 1200 творчых сустрэч з чытачамі. Асобна быў вылучаны новы праект — зборнік вершаў і паэтычных перакладаў “Я всеми силами хра­ню...”. Кубань і яе мастакі слова сталі цяпер бліжэй да беларусаў, бо іх вершы паэты-гамяльчане пераклалі на беларускую мову.

  • Сёння літаратар — больш, чым проста пісьменнік, — адзначыў Уладзімір Гаўрыловіч.
  • Ён, безумоўна, грамадскі чалавек, дзеяч культуры. Прыемна, што менавіта літаратары ініцыіруюць дружбу паміж рэгіёнамі. Так, напярэдадні фестывалю, пастаўлены подпісы пад дагаворамі аб супрацоўніцтве паміж Неклінаўскім раёнам Растоўскай вобласці і Гомельскім раёнам. А ўсё дзякуючы настойлівасці літаратара Леаніда Севера, пасутнасці, нашага земляка, бо яго юныя гады, перыяд станаўлення, прайшлі менавіта ў Гомелі. Вось які рух ідзе ад пісьменніцкіх твор­чых праектаў і сустрэч!

Яркай падзеяй стала ўручэнне ўзнагарод пераможцам другога конкурсу на лепшы твор праваслаўнай тэматыкі, які быў абвешчаны па ініцыятыве Го мельскай епархіі Беларускай праваслаўнай Царквы і абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У конкурсе прыняў удзел 41 аўтар у чатырох намінацыях. Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан уручыў дыпломы, прэміі і падарункі літаратарам. Прыемна, што сярод пераможцаў — прадстаўнікі Гомельскага раёна. У намінацыі “Паэзія” першае месца заняў жыхар пасёлка Паляна Валерый Вятошкін.  Другое месца за цыкл праваслаўных вершаў прысуджана Тамары Курленка з Рудні Марымонавай. Трэба адзначыць, што абодва аўтары трапляюць у лік пераможцаў кон­курсу “Праваслаў’е — мая надзея” другі год запар. Адзначаны і творы ўраджэнца вёскі Іванаўка Івана Цітарэнкі. Асобы сюрпрыз чакаў ураджэнку Пракопаўкі — вядомую паэтку Ніну Нікіціну (Шкляраву). Яна прыняла ўдзел у трох намінацыях конкурсу з годнымі творамі, прэтэндуючымі на перамогу. Уладыка Стэфан блаславіў выданне яе паэтычнай кнігі праваслаўнай тэматыкі за кошт магчымасцяў царквы і перадаў паэтке новую кнігу “Волюшка святая”.

Былі таксама падведзены вынікі і ўручаны ўзнагароды пера­можцам абласных літаратурных конкурсаў: кароткай прозы — імя Івана Сяркова і паэтычны — да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ліку лепшых тут зноў названа была Тамара Курленка.

I яшчэ вынікі аднаго конкурсу абвесціў Уладзімір Гаўрыловіч. Стала вядома, хто сёлета атрымаў прэмію Гомельскага аблвыканкама “Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага”. У намінацыі “Адкрыццё года”, у якой вызначаюць леп­шы твор аўтара, які не з'яўляецца членам Са­юза пісьменнікаў, перамог Валерый Вятошкін. А ўзнагародай стане выданне кнігі вершаў для дзяцей.

  • Я вельмі задаволены, што маю творчасць заўважылі і адзначылі, — падзяліўся з намі Валерый Вятошкін. — Гэта вялікі стымул для далейшай творчасці. Асабліва радуе перамога ў конкурсе ‘‘Праваслаў’е — мая  надзея”. Гэтая тэма вельмі блізкая для мяне. Родны мой дзядзька  быў архімандрытам і служыў у Журовічскім манастыры. Я ў юнацкія гады сустракаўся з матушкай Манефай. Гэта ўсё пакінула ў маёй душы глыбокі след, паўплывала на светапогляд і творчасць.

Падчас адкрыцця Уладзімір Гаўрыловіч уручыў членскі білет СПБ літаратару з Расіі Леаніду Северу— прыняць у творчую арганізацыю яго рэкамендавалі гамяльчане.

Яшчэ адна падзея фестывалю 2014-га — нараджэнне Паэтычнага тэатра. Ідэя яго стварэння на базе Гомельскай абласной бібліятэкі была падтрымана Саветам аддзялення СПБ. Удзельнікі дажынак і сталі сведкамі нараджэння новага тэатра пад кіраўніцтвам перакпадчыцы і празаіка Вольгі Раўчанка і паэта Апега Ананьева. Літаратурна- мастацкую кампазіцыю, прысвечаную Федэрыка і Гарсія Лорка, прадставілі супрацоўнікі і сябры абласной бібліятэкі.

Свята Слова крочыла па Гомельшчыне чатыры дні, якія былі насычаны літаратурнымі падзеямі. У Пала­цы прафсаюзаў у рамках фестывалю-свята быў наладжаны вечар-прэзентацыя беларускага празаіка і публіцыста Уладзіміра Гаўрыловіча, прысвечаны 25-годдзю яго творчасці. Ён — аўтар 14 кніг, шматлікіх нарысаў і публікацый. Галоўныя яго тэмы — роднае Палессе, про­стая людзі з няпростым лёсам. Ён узначальвае пісьменніцкую арганізацыю Гомельшчыны, працуе ўласным карэспандэнтам прафсаюзнага штотыднёвіка “Беларускі час” па Гомельскай вобласці.

У гэты ж дзень беларускія, украінскія і расійскія літаратары падпісалі ў Гомелі пагадненне аб творчым супрацоўніцтве паміж Гомельскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, Бранскай, Курскай і Краснадарскай рэгіянальнымі арганізацыямі саюза пісьменнікаў Расіі, а таксама Міжнародным Саюзам пісьменнікаў і майстроў мастацтваў Украіны.

Апошні дзень літаратурнага свята пісьменнікі правялі ў Мазыры.

Святлана Макарава, старшыня Краснадарскага краявога аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі:

  • В Беларуси я практиче­ски впервые. До этого была только один день на учреди­тельном съезде Союза пи­сателей союзного государ­ства. Но я всегда с каким-то особым внутренним теплым чувством относилась к Бе­ларуси. И, побывав у вас на Гомельщине, убедилась, что это так. Мы очень близки. Мы понимаем друг друга. Мы чи­тали одни и те же книги, пели одни и те же песни. Гомель очень красив — один из самых ярких городов, какие мне дове­лось увидеть. И мероприятие, в котором мы приняли участие, было не просто насыщенным, ин­тересным, полезным. Оно было очень важным. Я как будто в себе что-то важное открыла, погово­рив с вами, услышав белорусскую речь. Даже некоторые слова в русском языке для меня зазвуча­ли по-другому. И самое главное — я убедилась, что мы радуемся одному и грустим об одном. Мы понимаем друг друга с полуслова. Мне очень пригодится опыт ва­шей писательской организации для дальнейшей работы у себя на Кубани. Наше сотрудниче­ство продолжится — ведь подпи­сан соответствующий договор. То, что не смогли политики, —  смогли поэты.

Анатоль Міраненка, стар­шыня міжнароднага Саю­за пісьменнікаў і майстроў мастацтваў (Украіна):

  • Мы приехали с огромным удовольствием, приехали к сво­им добрым друзьям. Славянские литературные Дожинки, прово­димые в Гомельской области — это уникальное событие которое переросло в ранг фестиваля. Для творческих людей —  это как кислород, как воздух, как хлеб насущный. Ведь когда творческие люди общаются, самая главная потребность — отдавать добро — просыпается, множится и уходит к людям. Но, самое главное, происходит единение трем братских держав: России, Беларуси и Украины.

Алег Саранскіх, рэдактар альманаха «Славянскія званы (Курск):

  • Самое главное, что дают наши литературные встречи, —  ширится круг друзей, ширится круг наших авторов. Мы знакомимся между собой, знакомимся с прекрасными городами : с прекрасными местами. Если бы не наш творческий союз, когда бы мы побывали в Мозыре? Да и общение авторов служит хорошую службу. Сравниваешь свою работу, хочется расти и расти ведь нет предела творческому росту.

Васіль Дварцоў, член праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі (Масква):

  • Я в Гомеле впервые. В Беларуси во второй раз. Я влюблен в вашу землю. Раньше   она для меня была сказочной, знал я ее, как и многие, по песням «Песняров». Мы все — советские люди, и для нас очень важна память о войне. И Беларусь, которая в ней пострадала, где пролито столько крови, для нас — священная земля. Когда я пришел в большую литературу, меня духовник благословил быть миротворцем. Я думаю, что в столь сложное политическое время Беларусь,которая, как никто в мире знает, что такое война, она и выступила примирителем, и мы, писатели тоже участвуем в этом процессе.

Лілія ВЯЛІЧКА