“Дняпроўская ідылія” – абагульнены вобраз “залатога веку”

Маркевіч, М. “Дняпроўская ідылія” – абагульнены вобраз “залатога веку” / М. Маркевіч // Краязнаўчая газета.- 2018.- Май (№ 19).- С. 5

Шэраг музеяў Гомельскай і Чарнігаўскай абласцей сталі ўдзельнікамі трансгранічнага праекта, што праходзіць умежах Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краінаў Усходняга партнёрства ЕаРТС Беларусь - Украіна пры падтрымцы мясцовых уладаў. Першае шырокае мерапрыемства праекта на беларускім баку - міжнародная канферэнцыя «Дняпроўскі паром. Гісторыка-культурнае ўзаемадзеянне» - прайшло 26 - 27 красавіка ў Гомелі. А за два тыдніда яе ў Чарнігаве адбыўся ўстаноўчы круглы стол, дзе сабраліся беларуская і ўкраінская каманды праекта, а таксама прадстаўнікі зацікаўленых музеяў суседніх абласцей.

Афіцыйная назва праекта «Ад партнёрства мясцовых музеяў да шырокага трансгранічнага супрацоўніцтва», але арганізатары і ўдзельнікі называюць яго «Дняпроўскі паром», згадваючы рачныя пераправы, што аб’ядноўвалі беларускі і ўкраінскі берагі адной ракі. Кіраўнікі праекта спадзяюцца, што аднавіць «дняпроўскі паром» атрымаецца прынамсі на ўзроўні культурных сувязяў паміж музеямі, адукацыйнымі ўстановамі і насельніцтвам дзвюхабласцей.

Ініцыятарампраекта з’яўляецца гомельскі філіял грамадскай арганізацыі «Беларускі зялёны крыж». Гэты праек тёсцьлагічным працягам шматгадовай дзейнасці арганізацыі ў Гомельскай вобласці - медыцынскіх, адукацыйных і культурных праграмаў, накіраваных на ўсебаковую рэабілітацыю і развіццё рэгіёна пасля Чарнобыльскай катастрофы. Партнёрамі «Беларускага зялёнага крыжа» ў праекце з украінскага боку з'яўляюцца Нацыянальны ўніверсітэт «Чернігівський ко­легіум» імя Т.Р Шаўчэнкі і Гісторыка-археалагічны музейны комплекс «Древній Любеч».

Новыя магчымасці для мясцовых музеяў

Наладзіць трансгранічнае супрацоўніцтва музеяў Го­мельскай і Чарнігаўскай аблас­цей, аб’яднаўшы іх трансгра­ничным экскурсійным маршру­там, - так кіраўнікі праекта сфармулявалі яго галоўную мэту. Спрыяць гэтаму будуць супольныя мерапрыемствы: круглыя сталы, міжнародная канферэнцыя па гісторыка-культурнай спадчыне рэгіёна, трансгранічны музейны фо­рум, прысвечаны інавацыям у музейнай працы, воркшоп па распрацоўцы трансгранічнага экскурсійнага маршруту, міжнародны пленэр па адметных мясцінах Гомельшчыны і Чарнігаўшчыны і выстаўкі паводле вынікаў. Таксама запланаванае выданне ілюстраванага даведніка па гісторыі і культуры рэгіёна і стварэнне інтэрнэт-рэсурсу, які аб’яднае беларускія і ўкраінскія музеі, што ўдзельнічаюць у праекце.

Шмат увагі будзе нададзена далучэнню мясцовых музеяў да сучасных метадаў му­зейнай працы. Так, у межах трансгранічнага музейнага форуму, што пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня ў Чарнігаве, музейныя супрацоўнікі пазнаёмяцца з новымі дасягненнямі ў музейнай сферы і спосабамі іх выкарыстання ў музеях рэгіёна.

Але самі музейшчыкі адзначаюць, што галоўная каштоўнасць праекта для іх - менавіта жывыя стасункі з калегамі. Нягледзячы на геаграфічную блізкасць Гомельскай і Чарнігаўскай абласцей да пачатку праекта многія музеі не мелі сувязяў паміж сабой. І «Дняпроўскі паром» імкнецца гэта кампенсаваць: пад час мерапрыемстваў праекта адмыслоўцы знаёмяцца, абменьваюцца ведамі і напрацоўкамі, намацваюць агульныя тэмы, знаходзяць ідэі для супрацоўніцтва. Кожная падзея праек­та сугіраваджаецца экскурсіямі па музеях і адметных мясцінах Гомельшчыны і Чарнігаўшчыны з мэтай, каб беларусы і ўкраінцы болей даведаліся адно пра аднаго.

Аб’яднаць музеі дапаможа трансгранічны экскурсійны маршрут

Рэальным вынікам беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў межах праекта мусіць стаць трансгранічны экскурсійны маршрут, што паяднае музеі Гомельшчыны і Чарнігаўшчыны і будзе адлюстроўваць іх гісторыка-культурную блізкасць.

Даследуючы турыстычны патэнцыял рэгіёна, мы знайшлі шмат «нітачак»-сувязяў, што злучаюць беларускі і ўкраінскі берагі Дняпра, - адзначае кіраўнік праекта ад ГА «Бела­рускі зялёны крыж» Ганна Вы­гонная.

Матэрыялу столькі, што на грунце асноўнага маршруту распрацоўваецца шэраг тэматычных, прысвечаных сядзібнай і палацавай культуры Сярэдняга Падняпроўя, стараабрадніцтву, помнікам яўрэйскай культуры, прыродным паркам і запаведнікам, асветным установам, мастацкай культуры, драўлянай архітэктуры і народнаму побыту.

Такія маршруты актывізуюць кўльтурнае жыццё ў рэгіёне і прыцягнуць увагу не толькі беларусаў і ўкраінцаў, але і турыстаў з іншых краінаў, што ў сваю чаргу паспрыяе паляпшэнню сацыяльна-эканамічнага становішча беларуска-ўкраінскага памежжа, - мяркуюць кіраўнікі праекта.

Адмыслова для трансгранічнага маршруту ў музеях распрацоўваюцца новыя экспазіцыі, выстаўкі, экскурсіі. Напрыклад, у межах праекта загадчык філіяла Веткаўскага му­зея ў Гомелі Пятро Цалка стварыў стараабрадніцкі маршрут па Гомелі і ваколіцах і прадставіў яго беларускім і ўкраінскім калегам на згаданай міжнароднай канферэнцыі.

«Кожны музей мусіць знайсці сваю Джаконду»

Так мяркуе дызайнер і рэстаўратар, сябра Саюза мастакоў Беларусі і кансультант пра­екта Фёдар Сарока, які ўпэўнены:

- Гэта мусіць быць яркая рэч, артэфакт, які гарманічна ўвойдзе не толькі ў экспазіцыю музея, але і ў агульную трансгранічную музейную прастору, зробіцца асобным пунктам у экскурсійным маршруце, што злучыць музеі Гомельшчыны і Чарнігаўшчыны.

I ўдзельнікі праекта ўжо распачалі пошукі гэтых артэфактаў. Супрацоўніца Музея бітвы за Дняпро (Лоеў) Ксенія Сямашка спадзяецца, што дзякуючы праекту ў музеі з’явіцца батлейка:

- За аснову для «лоеўскай» батлейкі мы ўзялі батлеечную скрыню з калекцыі Чарнігаўскага гістарычнага музея імя В.В. Тарноўскага. Але ў адрозненне ад «чарнігаўскай», якая з’яўляецца адно музейным экс­панатам, нашая будзе гульнявой.

Музейшчыкі плануюць размясціць батлейку ў раённай бібліятэцы, што знаходзіцца ў суседнім будынку - помніку архітэктуры XIX ст. Паказваць наведнікам плануюць мясцовыя інтэрмедыі «Казак і казач­ка», «Ліцвін і ліцвінка», што захаваліся ў этнаграфічных запісах. «Батлейка дазволіць му­зею выйсці за межы ваеннай тэмы і адкрыць для наведнікаў разнастайнасць лоеўскай рэгіянальнай гісторыі і культуры».

Малодшы навуковы супрацоўнік Брагінскага гістарычнага музея Алеся Музычэнка распавяла, што «візітоўкай» музея ў новаствораным трансгранічным маршруце могуць стаць дэкаратыўныя элементы экстэр’еру сядзібы ў Ніжніх Жарах. Супрацоўнікі музея ўжо абмяркоўвалі з камандай праекта магчымасць аформіць з іх дапамогай частку музейнай прасторы.

На шляху да «Дняпроўскай ідыліі»

Артэфакты, пра якія распавялі вышэй, абраныя нездарма - усе яны адлюстроўваюць прыроднае адзінства і культур­ную разнастайнасць паміж землямі беларуска-ўкраінскага памежжа. Разам яны складаюць гэткую «Дняпроўскую ідылію» - абагульнены вобраз «залатога веку» Падняпроўскага рэгіёна. Музеі ж з’яўляюцца захавальнікамі часцінак гэтага вобразу.

Але не толькі захавальнікамі. Сучасныя музеі прэтэндуюць на ролю рэгіянальных куль­турных цэнтраў- месцаў, дзе не толькі захоўваюцца предметы, але і транслююцца но­выя думкі і веды пра тутэйшую гісторыю і культуру. Вядома, каб падтрымліваць тэты ста­тус, музеям неабходна пераймаць паспяховы досвед, выкарыстоўваць інавацыйныя метады працы, выходзіць на новы якасны ўзровень. У гэтым акурат і можа дапамагчы аб’яднанне намаганняў беларускага і ўкраінскага бакоў цягам пра­екта «Ад партнёрства мясцо­вых музеяў да шырокага трансгранічнага супрацоўніцтва».

Нездарма мерапрыемствы праекта зазвычай завяршаюцца маленькай прыгожай акцыяй - кожны ўдзельнік складае свой папяровы карабель - «Дняпроўскі паром» - як сімвал культурнагаўзаемадзеяння Го­мельшчыны і Чарнігаўшчыны.