Гастролі Чарнігаўскага абласнога акадэмічнага музычна-драматычнага тэатра імя Тараса Шаўчэнкі ў Гомелі: Беспамылковая камедыя

Ступінскі, У. Гастролі Чарнігаўскага абласнога акадэмічнага музычна-драматычнага тэатра імя Тараса Шаўчэнкі ў Гомелі: Беспамылковая камедыя / Уладзімір Ступінскі // Мастацтва.- 2016.- № 9.- С. 28 – 29.
Ступінскі, У. Гастролі Чарнігаўскага абласнога акадэмічнага музычна-драматычнага тэатра імя Тараса Шаўчэнкі ў Гомелі: Беспамылковая камедыя / Уладзімір Ступінскі // Мастацтва. – 2016. – № 9. – С. 28 – 29.

Да­свед­ча­на­га тэ­атра­ль­на­га гле­да­ча най­мац­ней ураж­вае хіба... самаадданая пра­ца на сцэ­не. Пе­рад го­ме­льс­кай пуб­лі­кай па­ўста­ла трупа, чыю пра­фесійнасць і ахвярнасць мог бы ўпа­да­баць сам Вя­лі­кі Бард — не выпадкова «Ка­ме­дыя па­мылак» па­чы­на­ецца на­ста­ваю Уі­ль­яма Шэк­спі­ра: дра­ма­тург звяр­та­ецца да артыстаў з экра­на і пра­маў­ляе па­ву­чан­ні, якія не стра­ці­лі акту­аль­нас­ці. Пры­ём гэтка­га «ажыў­лен­ня» пры кан­цы спек­так­ля бліс­ку­ча і не­ча­ка­на за­ка­ль­цуе дзея­нне.

Ві­дэ­аін­ста­ля­цыя — хі­ба адзі­нае тэх­ніч­нае вы­на­ход­ніц­тва, ска­рыс­та­нае ў па­ста­ноў­цы, але дарэч­нае і ду­жа трап­нае. За­днік з ві­дэ­ашэ­ра­гам з’яўля­ецца і адзі­най дэ­ка­ра­цы­яй, дзе во­камгнен­на па­ўста­юць га­рад­скія ву­лі­цы, па­лац, абацтва. Та­кое вы­ра­шэн­не да­зва­ляе пры­спешыць дзея­нне, за­даў­шы неверагод­ны тэмп вы­ка­наў­цам. «Ка­ме­дыя па­мы­лак» доў­жыц­ца па­ўта­ры гадзі­ны, за­хап­ля­ючы з пер­шых рэ­плік і не тра­ця­чы гля­дац­кай ува­гі да фі­на­лу.

Ма­быць, то­ль­кі ві­дэ­аін­ста­ля­цыя ды джын­са­вая тэк­сту­ра акцёр­скіх гарніту­раў ма­юць пад­крэс­ле­ныя пры­кме­ты су­час­нас­ці. У астат­нім дзей­ства на­блі­жа­на да англій­скай сцэ­ны XVI ста­год­дзя, пры­нам­сі ў на­шым сён­няш­нім разумен­ні. Пры­нцып не­за­мож­на­га тэ­атра шэк­спі­раў­скіх ча­соў рэ­жы­сёр Андрэй Ба­кі­раў ска­рыс­тоў­вае свя­до­ма (аб’ектыў­ныя чын­ні­кі, на­кшталт няпрос­та­га эка­на­міч­на­га ста­но­віш­ча чар­ні­гаў­скай тру­пы, пад ува­гу мож­на не браць), бо гле­да­ча спа­нат­ра­на­га ён зму­шае да актыў­на­га ўспры­ман­ня, а гледа­ча-па­чат­коў­ца цве­ліць праз ці­каў­насць.

Сю­жэт ад­ной са сва­іх пер­шых ка­ме­дый Шэк­спір за­па­зы­чыў з тво­раў рым­ска­га дра­ма­тур­га Плаў­та. Ма­ла­ды артыст Яўген Бон­дар бліс­ку­ча ўвасабляе двух раз­лу­ча­ных бра­тоў — Анты­фо­ла Сі­ра­куз­ска­га і Анты­фо­ла Эфес­ка­га, якія во­ляю лё­су су­тык­ну­лі­ся ў Эфе­се, так што пер­са­на­жа рамантыч­на­га і да­лі­кат­на­га пе­ра­ймае гру­ба­ва­ты ды цы­ніч­ны. Дру­гую па­ру, двай­ня­таў-слу­гаў, з ня­мен­шай вір­ту­ознас­цю іграе Дзміт­рый Лі­та­шоў. Але над­ыхо­дзіць мо­мант, ка­лі аб­едзве брат­нія па­ры му­сяць су­тык­нуц­ца тва­рам у твар... Да­па­ма­гае рэ­жы­сё­ру той са­мы ві­дэ­апра­ектар. У пер­шыя імгнен­ні гледа­чы ры­зы­ку­юць па­спы­таць раз­два­ення свя­до­мас­ці — на­ко­ль­кі натуральна пер­са­на­жы з ві­дэ­апра­екцыі ўва­хо­дзяць у рэ­аль­насць, на­сто­ль­кі пе­ра­ка­наў­ча артыс­ты ўза­ема­дзей­ні­ча­юць са сва­імі экран­ны­мі двай­ні­ка­мі!

Кож­на­му ру­піць пад­тры­маць вя­сё­лую блы­та­ні­ну — Кня­зю (Аляк­сандр Ку­ка­ве­раў), ба­ць­ку двай­ня­таў Эге­ону (Ва­лян­цін Су­дак), сёс­трам Ад­ры­яне і Лю­цы­яне (Свят­ла­на Бой­ка ды Іры­на Ла­зоў­ская). У гу­мар­ным шэк­спі­раў­скім ха­осе па­чат­коў­цы (Сяр­гей і На­тал­ля Пун­тус, Мі­ка­лай Ля­меш­ка) на роў­ных існу­юць з да­свед­ча­ны­мі артыс­та­мі (На­тал­ля Мак­сі­мен­ка і Акса­на Гра­бя­нюк).

Андрэй Ба­кі­раў не ад­ной­чы ўва­саб­ляў спек­так­лі з пад­крэс­ле­на вынаходлі­вай сцэ­наг­ра­фі­яй і стро­ямі, з пе­ра­ўтва­рэн­ня­мі, фо­ку­са­мі і нечаканы­мі ха­да­мі. Сён­ня рэ­жы­сёр ад­дае пе­ра­ва­гу ма­на­літ­на­му акцёр­ска­му ансам­блю з ад­мет­най вы­ка­на­ль­ніц­кай дыс­цып­лі­най, бо бяз­меж­на ве­рыць у май­стэр­ства сва­іх артыс­таў.

Ула­дзі­мір Ступінскі