Госці таксама былі задаволены

Чайдак С. Госці таксама былі задаволены: [на свята, прысвечанае 450-годдзю горада Добруша прыехалі госці з Расіі ] / Сяргей Чайдак // Добрушскі край.- 2010.- 13 кастрычніка.- С. 5.

 

 

Работнікі ўстаноў культуры, адукацыі, спорту, іншых устаноў і прадпрыемстваў горада, якія прымалі ўдзел у арганізацыі святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілея Добруша і навядзенні парадку на яго вуліцах, зрабілі ўсё, каб свята надоўга запомнілася гараджанам і гасцям Добруша. Ці дасягнулі яны сваёй мэты?

Наталля Дабненка, начальнік аддзела культуры і турызму Шчорскай райгарадміністрацыі:

– Ваш горад нагадвае Венецыю не толькі сваімі мастамі, азёрамі і рукавамі ракі, але і парадкам, які сустракае гасцей. 3 упэўненасцю можна казаць, што Добруш – еўрапейскі горад, у якім жывуць культурныя, працавітыя і шчырыя людзі. I вельмі добра, што іншаземцы, уязджаючы ў Беларусь з поўдня, наведваюць спачатку Добруш, які па праве можна лічыць візітнай карткай краіны.

Ваша свята прайшло на самым высокім узроўні. Бачна, што гараджане не толькі актыўна рыхтаваліся да яго, але і весела святкавалі 450-гадовы юбілей.

Уладзімір Альшан, першы намеснік кіраўніка Навазыбкаўскай гарадской адміністрацыі:

– Заўсёды прыязджаю да вас з нейкай зайздрасцю. Беларусы ўмеюць жыць і працаваць, супрацоўнічаць і сябраваць. Магчыма, таму, нягледзячы на ўсе змены ў адносінах паміж кіраўніцтвамі нашых краін, славянскія народы будуць непарыўна звязаны паміж сабой як родныя.

Прыемна бачыць, што ваш горад з кожным годам прыгажэе, у ім з'яўляюцца новыя сацыяльна-культурныя аб'екты, вы не шкадуеце грошай на добраўпарадкаванне. Здзіўляе, што краіна, якая амаль не мае запасаў карысных выкапняў, знайшла сваё месца ў сусветнай эканоміцы і існуе за ўласны, а не за чужы кошт.