Свята дружбы і маладосці

Міхайлава Г. Свята дружбы і маладосці // Маяк (Новозыбковский р-н).- 2000.- 28 чэрвеня.- C. 1.

 

 

Па традыцыі ў Дзень моладзі манумента Дружбы на граніцы Беларусі Украіны і Расіі прайшоў міжнародны маладзёжны фестываль. У сёлетняе свята "Славянскае братэрства - 2000" прымалі гасцей мы, беларусы. Пачалося яно на некалькі дзен раней афіцыйных мерапрыемстваў, калі ў палатачны гарадок, пабудаваны ля падножжа манумента, з'ехаліся каля 600 юнакоў і дзяўчат з гарадоў і вёсак Гомельшчыны, Бранскай, Чарнігаўскай абласцей, Прыднястроўскай Малдаўскай рэспублікі. Сябры сустракаліся не першы раз, таму было ім пра што паразмаўляць, што ўспомніць. А галоўнае моладзь будавала планы аб тым, як ператварыць у жыццё волю сваіх народаў жыць адзінай сям'ёй.

Больш пяцідзесяці чалавек - кіраўнікі раёна, моладзь, ветэраны прадстаўлялі наш раён на гэтым свяце маладосці і славянскага братэрства.

На свята прыбылі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь П.У. Шыпук, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.А. Малафееў, прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый Гомельскай, Бранскай і Чарнігаўскай абласцей. Пад гукі гімнаў Беларусі, Расіі, Украіны ўзнімаюцца дзяржаўныя сцягі.

Па-братэрску гасцінна вітаў усіх прысутных старшыня Гомельскага аблвыканкама М.Р Вайцянкоў, які адзначыў, што толькі разам славянскія народы адчувалі сваю сілу і магутнасць. Да прысутных звярнуліся старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь П.У Шыпук, губернатар Бранскай вобласці Ю.Е. Лодкін, было зачытана прывітанне Прэзідэнта Украіны Л.Д. Кучмы міжнароднаму маладзёжнаму фестывалю. Пад перазвон калакалоў архіепіскап Гомельскага і Жлобінскага ўлаыка Арыстарх пажадаў усім "многие, благословенные лета".

А якое свята без песень, музыкі! Сярод іншых радавалі прысутных сваім высокім выканаўчым майстзрствам артысты народных фальклорнага ансамбля "Радзімічы", танцавальнага ансамбля "Вярцёлкі", хора "Сож" з Новай Гуты. Сваё майстэрства гасцям дэманстравалі народныя ўмельцы нашага раёна, якія прадставілі свае работы - вышыўку, вязанне, пляценне, ткацтва, разьбу па дрэву. Было мнагалюдна і каля гандлёвых радоў раённага спажывецкага таварыства.

Эстафету свята, якое адбудзецца ўжо ў трэцім тысячыгоддзі, прыняла Украіна.

Г. Міхайлава