У старажытным Трубчэўску

Говар Г. У старажытным Трубчэўску / Генадзь Говар // Гомельская праўда.- 2001.- 23 чэрвеня.- С. 3.

 

Напрыканцы мая мне пашчасціла ў складзе дэлегацыі Гомельскай вобласці пабываць у гасцінным горадзе Трубчэўску, што на Браншчыне. Шаснаццаць гадоў запар горад на Дзясне ладзіць свята "На зямлі Баяна" і запрашае суседзяў з Гомельскай і Чарнігаускай абласцей. З'язджаюцца творцы і ганаровыя госці з розных куткоў Расіі.

Сёлета свята супала з юбілеем раённай газеты "Зямля трубчэўская" - ёй споўнілася 70. Усе ўрачыста віншавалі адметнае выданне.

Пастаянным арганізатарам і натхняльнікам свята ў Трубчэўску, вядома ж, не без дзейснай дапамогі адміністрацыі раёна і горада, з'яуляецца вядомы расійскі паэт Сцяпан Кузькін, член Саюза пісьменнікаў Расіі, ён жа намеснік галоўнага рэдактара раёнкі-юбіляра.

Ад імя гасцей з Гомельшчыны віншавала і прымала хлеб-соль кіраўнік дэлегацыі, загадчыца аддзела культуры Лоеўскага райвыканкама Ірына Рудзько. Гучалі беларускія песні і ляскалі легкакрылыя абцасікі чараўніц з лоеўскага народнага вакальнага ансамбля "Жывіца"...

Трубчане і госці прымалі наш калектыў на "біс", мастацкі кіраўнік "Жывіцы Валянціна Бераснева стала лаўрэатам прэміі "Баяна".

Добры ўспамін назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах: аб цудоўным горадзе Трубчэўску і яго свяце, аб гасцінных і добразычлівых суседзях, з якімі нам наканавана жыць у дружбе.

Генадзь Говар