Добруш сустракаў «Славянскае братэрства»

Дарожны М. Добруш сустракаў "Славянскае братэрства" / М. Дарожны // Добрушскі край.- 2004.- 26 чэрвеня.- С. 8.

 

 

У калектывах работнікаў лесу Гомельскай і Чарнігаўскай абласцей шмат увагі надаецца аздараўленню працуючых, развіццю фізкультурна-масавай работы. Традыцыйнымі сталі і матчавыя сустрэчы, якія названы "Славянскім братэрствам".

Другая такая матчавая сустрэча на мінулым тыдні адбылася ў Добрушы ў спартыўным комплексе ААТ "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы". У ёй прынялі ўдзел каманды-пераможцы фінальных спаборніцтваў. Імі сталі каманды лясгасаў Гомеля і Чарнігава.

Спартсмены вызначалі мацнейшых у настольным тэнісе, валейболе, міні-футболе, гіравым спорце, перацягванні каната. Гамяльчане былі мацнейшымі толькі ў двух відах спорту - перацягванні каната і міні-футболе. У астатніх відах перамогу святкавалі спартсмены з Чарнігава. Яны і былі мацнейшымі ў агульнакамандным заліку.

У канчатковым жа выніку перамагло славянскае братэрства. А яго, як бачыце, дапамагае ўмацоўваць спорт. Неўзабаве беларускія і ўкраінскія спартсмены будуць рыхтавацца да новых стартаў.

М. Дарожны