Сваё свята

Новікаў А. Сваё свята // Беларусь.- 2008.- № 8.- С. 54

 

 

Гэтае яркае свята на стыку Беларусі, Pacii i Украіны нарадзілася ў 70-я гады мінулага стагоддзя. Пачыналася яно са стыхійных сустрэч моладзі прыгранічных раёнаў, а сёння стала адной з гучных культурных падзей для краін-суседзяў.

Недалёка ад Гомеля ў міжнародным палатачным лагеры ля манумента Дружбы на гэты раз сабраліся паўтары тысячы хлопцаў i дзяўчат. На працягу трох дзён яны прасоўвалі "на­родную дыпламатыю": спаборнічалі, знаёміліся, гутарылі. Найбольш яркім i відовішчным стала свята "Дружба-2008".

У гэтым годзе "гаспадыняй" лагера выступіла Расія. Арганізатары ўразілі ўяўленне жыхароў лагера i тысяч гасцей маштабным шоу на зямлі i ў паветры. Гваздом праграмы стала выступ­ленне пілатажнай групы "Рускія Віцязі" — такога тут яшчэ не было. Задаволенымі засталіся i аматары папулярнай музыкі — выступленне калектыву "Залатое кальцо" суправаджалася несціхаючымі апладысментамі. Карыстаўся папулярнасцю i кірмаш, на якім можна было наведаць гандлёвыя рады Белаpyci, Pacii i Украіны.