На памежжы трох краін

Шур Т. На памежжы трох краін / Т. Шур // Голас Радзімы.- 2008.- 5 чэрв..- С. 4

 

Гомельскі паэт і празаік Юрый Фатнеў удастоены Міжнароднай літаратурнай прэміі імя старажытнарускага песнятворца Баяна.

Гэтую ўзнагароду ён атрымаў па выніках XXIII Міжрэгіянальнага свята славянскай пісьменнасці і культуры “На зямлі Баяна”, які праходзіў у горадзе Трубчэўску Бранскай вобласці. Прэмія прысуджана за ўмацаванне творчых сувязяў паміж пісьменнікамі прыгранічных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Гомельскі пісьменнік высока ацэньвае ў сваёй творчасці прыгажосць Бранскай зямлі, а таксама прыгранічных рэгіёнаў. У 2008 годзе запланаваны выхад яго новай кнігі, прысвечанай Браншчыне. На гэты раз у творчым форуме прымалі ўдзел і іншыя гомельскія майстры слова. Паэтэса Ніна Шклярава на свяце адзначана спецыяльнай літаратурнай прэміяй імя Мікалая Мельнікава. Увогуле Міжрэгіянальнае свята сабрала творчыя калектывы, а таксама пісьменнікаў з прыгранічных рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Украіны.