Песня збліжае народы

Пратасава Л. Песня збліжае народы / Л. Пратасава // Добрушскі край.- 2011.- 15 чэрвеня.- С. 7.

 

 

Прыгожая, багатая на народныя спевы, Гараднянская зямля ладзіла нядаўна II адкрыты раённы маладзёжны песенны фестываль "Соловьиная родня".

Актыўны ўдзел у фестывалі прынялі маладыя талентыз нашага раёна. Фестываль праводзіўся ў жанрах народнай, аўтарскай, эстраднай песень, у жанрах эстраднага і акадэмічнага ансамбляў.

Ацэньвала выступ­ление юных талентаў прафесійнае журы, у склад якога ўваходзілі выкладчыкі Данецкай Акадэміі музыкі, а таксама заслужаны артыст Украіны Анатоль Кобзар.

Добрушская творчая дэлегацыя паказала высокае песеннае майстэрства. 3 дыпломамі першайступені вярнуліся на Радзіму вакальны ансамбль "Пурпуровыяветразі" дзіцячай школымастацтваў (кіраўнік С.Я. Жалдакова), студэнтка Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Сакалоўскага Кацярына Мадатава.

Дыпломы II ступені ўручаны вучаніцы дзіцячай школы мастацтваў Дашы Ксенафонтавай (кіраўнік С.Я. Жалдакова) і выкладчыцы дзіцячай школы мастацтваў Кацярыне Мядзведзевай.

Гаспадары фестывалю падзякавалі ўсім канкурсантам, пажадалі ім творчых поспехаў і ўручылі памятныя падарункі.

Мэта фестывалю — пошук новых таленавітых выканаўцаў, захоўванне нацыянальных традыцый і развіццё сучаснай эстраднай песні – дасягнута.

Гэты песенны фестываль "Соловьиная родня" пакінуў у сэрцах яго ўдзельнікаў шмат яркіх, незабыўных успамінаў. Ён і надалей будзе збіраць юныя таленты, працаваць над умацаваннем сяброўскіх адносін паміж брацкімі народамі.

На здымку: вакальны ансамбль”Пурпуровыя ветразі”