Салют над горадам

Быкоўская П. Салют над горадам : [у святочных мерапрыемсвах, прысвечаных Дню горада Добруша прымалі ўдзел дэлегацыі са Шчорса Чарнігаўскай вобласці і Клімаўскага раёна Бранскай вобласці] // Добрушскі край.- 2011.- 19 кастрычніка.- С. 4.

 

 

Залатая восень у гэтым годзе закружыла ў небе феерверк з жоўтага і чырвонага лісця даволі рана. Яна быццам бы няспешнарасфарбоўвала наш горад, рыхтавалаяго да свята. Не забыла восень-чараўніца сыпануць у святочнаеі рознакаляроваеўбранне-феерверк гарадскіх вуліц і першыя крышталікі-льдзінкі. Каб было прыгожа, каб свята атрымалася...

У мінулую суботу Добруш закружыўся ў карагодзе з яркіх сцяжкоў, транспарантаў, паветраных шарыкаў і ветлівых усмешак гараджан. 3 раніцы на вуліцах чулася музыка, якая разлівалася над халоднымі водамі Іпуці і зазывала дабрушан на свята. Нашаму гораду споўніўся 451 год. Нягледзячы на халоднае кастрычніцкае надвор'е ў горад прыйшло яркае, яднаючае ў сваім светлым парыве свята, якое парадавала тысячы жыхароў і гасцей нашага старажытнага, але яшчэ такога маладога Добруша.

"Добруш — маляўнічы куточак. Край здаўна багаты і прыродай сваёй, і гісторыяй, і людзьмі" — пачуўся голас вядучых, які стаў сігналам да пачатку святочнага канцэрта. I з вялікага экрана пад песні і ў суправаджэнні харэаграфічных кампазіцый гараджане любаваліся прыгожымі і знаёмымі для многіх з дзяцінства краявідамі.

Са святочнай сцэны да жыхароў горада са словамі віншаванняў звярнулася В. Ф. Мохарава, старшыня райвыканкама. "Нам выпала шчасце жыць і працаваць..." — у гэтых словах з прывітальнай прамовы кіраўніка раёна чуліся і гонар за родны горад, і ўдзячнасць тым, хто ствараў яго дабрабыт да нас, і адказнасць за дзень заўтрашні.

Галоўны дзень горада стаў прычынай для запрашэння нашых сяброў-суседзяў, якія з задавальненнем прыязджаюць у наш гасцінны гарадок. Дэлегацыі з Клімава, Злынкі, адміністрацыі Навазыбкаўскага раёна і горада Навазыбкава Расійскай Федэрацыі, Шчорса, Гарадні, Краляўца Украіны, У. I. Пракапцоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, У. С. Маёраў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сталі ганаровымі гасцямі на свяце горада. 3 пажаданнямі шчасця, поспехаў, аптымізму, дабрабыту звярнуліся госці з галоўнай сцэны да дабрушан, якія, нягледзячы на халоднае надвор'е, прыйшлі, каб разам з родным горадам адзначыць свята.

Добрушу ёсць чым ганарыцца — такім быў лейтматыў усяго святочнага канцэрта. I перш за ўсё, сваімі вядомымі заснавальнікамі кня­зем Фёдарам Паскевічам і імператрыцай Елізаветай, якія на нёкаторы час сталі вядучымі свята. Менавіта яны віталі на галоўнай святочнай пляцоўцы горада маладажонаў, якія 15 кастрычніка зарэгістравалі шлюб. Гэта дата ў маладой сям'і Марыны і Сяргея Хазей стала днём нараджэння іх сям'і. У

суправаджэнні бялюткіх тоненькіх балярын пад гукі "Вальса кветак" Чайкоўскага маладыя закружылі па сцэне ў танцы. Быццам бы перадаючы эстафету вяселля, нявеста кідае вясельны букет да гледачоў, і яшчэ адна юная дабрушанка, трымаючы ў руках белыя кветкі, спадзяецца на шчаслівую будучыню.

Што можа быць прыгажэйшым на свеце, чым мамы і дзеці? Дзеці гэта кветкі, гэта наша жыццё. Яны ўпрыгожваюць наш горад сваімі шчырымі ўсмешкамі і шчаслівым смехам. Для іх перад святам горадаз'явілася новая пляцоўка з арэлямі-каруселямі. I князь Паскевіч запрасіў на святочную пляцоўку мам разам з самымі юнымі дабрушанамі і выказаў пажаданні, каб гэты кветнік з дзетак разрастаўся з кожным годам.

На змену матулям з маленькімі выйшлі школьнікі нашага горада. "Мы — дзеці сонца" падпявалі яны, ператвараючы на некалькі хвілін цэнтральную плошчу ў вялікую гульнявую пляцоўку. Да неба ўзвіліся рознакаляровыя мячыкі і абручы, страката мільгалі ў руках дзяўчынак скакалкі...

Не забылі Елізавета і Паскевіч адзначыць і шматдзетных ма-туль, якія былі ўзнагароджаны ордэнам Маці. Яны — гонарнашага горада. Жанчыны на сцэне атрымалі памятныя падарункі.

Без увагі не засталася і пара, якая некалькі год на­зад адзначыла залатое вяселле. Гэта Міхаіл Аляксандравіч і Надзея Аляксандраўна Тужыкавы, якія 17 кастрычніка адсвяткавалі 53-ю гадавіну сумеснага жыцця. Для іх таксама знайшлося прывітанне ад князя і імператрыцы і, канечне ж, па­мятны падарунак.

На свяцегорадагучалі добрыя песні, гледачыўбачылі шмат прыгожыхтанцаў. Са святам дабрушан прыехалі павіншаваць выхаванцы абласнога цэнтра ваенна-патрыятычнага выхавання і занятасці пры ваеннай часці №5525 "Дзяржынец" ваенна-патрыятычнага клу­ба "Гонар", артысты мастацкай самадзейнасці з Клімава (Расійская Федэрацыя). 3 асаблівым нецярпеннем чакалі дабрушане выступления вядомай беларускай спявачкі Вікторыі Алешкі, гомельскай групы "Пазітыў-плюс".

Святочныя мерапрыемствы працягваліся ўвесь дзень і праходзілі на розных пляцоўках горада. Гараджане і госці маглі паназіраць за спартыўнымі спаборніцтвамі, наведаць падвор'і, у краязнаўчым музеі азнаёміцца з работамі фотамастака Аляксандра Кулікова.

Вячэрняя святочная праграма распачалася з выступления пра-дзюсерскага цэнтра "Кантынент забаў". А потым дабрушанчакала захапляльнае фаер-шоу "Танцы з вампірамі" тэатра агню «Atesh». I ўгонар нашага горада, былых і будучых пакаленняў даб­рушан, у гонар тых, хто зараз працуе і жыве на добрушскай зямлі, неба расквецілі яскравыя залпы феерверка.