Літаратурная восень у Гомелі

Аршанінава К. Літаратурная восень у Гомелі / Кацярына Аршанінава // Гомельскі універсітэт.- 2012.- 22 лістапада.- С. 4.

 

 

У абласной універсальнай бібліятэцы імя У.I. Леніна адбылася сустрэча, якая аб'яднала паэтаў і пісьменнікаў не толькі з Беларусі, але і з Расіі і Украіны.

Падчас так званых літаратурных дажынак прэзентавалі свае новыя кнігі многія вядомыя мастакі слова, такія як Васіль Ткачоў, Міхась Сліва, Генадзь Говар і іншыя.

Чыталі паэтычныя творы і замежныя госці. Яны папоўнілі фонд бібліятэкі сваімі зборнікамі прозы і паэзіі. Кожнаму з іх уручылі сімвалічны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Былі ўзгаданы імёны не толькі вядомых, але і маладых зорачак літаратурнага небасхілу, сярод якіх, дарэчы, прагучала і імя студэнткі філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта Марыі Маліноўскай.

Узнёсласці атмасферы мерапрыемства садзейнічала выкананне рамансаў на вершы гомельскіх паэтаў.

Заключным акордам літаратурнага фэсту стала ганаровае ўручэнне пасведчанняў новым членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.