З Клімава – другімі

Шышоў М. Клімава – другімі / Мікола Шышоў // Добрушскі край.- 2012.- 18 лютага.- С. 3.

 

 

У мінулыя выхадныя адбыўся міжнародны турнір па хакеі з шайбай на Кубак кіраўніка адміністрацыі Клімаўскага раёна Браншчыны. Пры спонсарскай падтрымцы кафэ-бара “Макс-клуб”.

25-градусны мароз не стаў перашкодай для хакеістаў з Клімава, Навазыбкава, Старадуба і нашага горада.

У першым матчы дабрушане сустракаліся з хакеістамі Навазыбкава. Першыя два таймы вялася роўная барацьба – 2:2. У пачатку трэцяга перыяду дакладным кідком Д. Лапіцкі выводзіць нашых хакеістаў наперад. Затым дабрушане яшчэ двойчы дабіваліся поспеху. Матч завершыўся з лікам 6:2 на карысць беларусаў.

Другі матч з камандай Старадуба дабрушане правялі памайстэрску, заслужана перамаглі з лікам 10:1.

– Заключны матч з хакеістамі гаспадароў турніру па праву быў фінальным, – адзначыў капітан дабрушан Анатоль Шабалін. – Барацьба на хакейнай пляцоўцы была ўпартай, з мноствам выдаленняў.

Нашым хакеістам крыху не хапіла ўдачы. Яны прайгралі з мінімальнай перавагай гаспадароў – 2:3. А перамогу ў турніры святкавалі спартсмены клімаўскага “Арсенала”. Дабрушане былі другімі.

Лепшым абаронцам турніру быў прызнаны дабрушанін А. Шабалін.