Крыніца мудрасці, любові да радзімы

Піскунова Л. Крыніца мудрасці, любові да радзімы // Добрушскі край.- 2007.- 15 снежня.- С. 8
О празднике “Злынковская крыница”

 

Традыцыйныя фарбы нацыянальных касцюмаў, пярэстасць вышыванак, вытанчанасць карункаў, мелодыі народных песень і апетытны водар страў русквй кухні, а яшчэ – непаўторны дух даўніны – такімі былі першыя ўражанні ад гасцявых пляцовак, абсталяваных у фае Дома культуры ў гонар 6-га раённагасвята "Злынкаўская крыніца".

А пачалося яна тэатралізаваным прадстаўленнем, у час якога перад шматлікімі гледачамі разгортвалася заварожваючае дзейства з удзелам знаёмых усім славянам героеў народных абрадаў і святаў усяго каляндарнага гадавога цыклу – ад Раства Хрыстова да Міколы Зімняга.

Афіцыйнасць і ўрачыстасць мерапрыемству надалі віншаванні ўдзельнікаў свята кіраўніком адміністрадыі Злынкаўскага раёна З.П. Сныцаравым, прадстаўнікамі дэлегацый Шчорскага і Добрушскага раёнаў.

Адраджэнне народных традыцый, закахаванне нітанкі, што звязвае часы і лёсы, такая мэта "Злынкаўскай крыніцы", якая з невялікай літаратурнай гасцёўні пры рэдакцыі раённай газеты паступова перарасла ў традыцыйнае нараднае свята. Яно аб’яднала не толькі пісьменнікаў, паэтаў і мастакоў, але і народных умельцаў, майстрых, якімі можа ганарыцца кожны з 12 населеных пунктаў Злынкаўскага раёна.

У сяле Дабрадзееўка, напрыклад, якое, дарэчы, стаіць на рацэ Іпуць, жывуць цудоўныя майстры па пляценню сасновых карабоў, а ў старажытным Рогаве, заснаваным амаль 5 стагоддзяў назад, і зараз ёсць умельцы, якія вырабляюць прыгожы ітрывалы гліняны посуд. Аб чароўнай сіле лапцяў, аб тым, з якой травы вяжуць купальскія венікі, аб правілах сватаўства і заручын, многіх іншых запаветах даўніны можна было даведацца, пераходзячы ад адной пляцоўкі да іншай. Вось ужо дзе сапраўды спатрэбіліся саматканыя і вышытыя ручнкі, пакрывалы, упрыгожанні і іншыя прадметы быту, з такой любоўю зробленыя гаспадынямі, іх мамамі і бабулямі. Больш таго, гасцям, якіх шчыра запрашалі на сваё падвор'е ветлівыя гаспадары,давялося самім удзельнічаць у магічным абрадзе лепкі жаваранкаў, унутры якіх – зярнятка, манетка або пярсцёнак, па якіх можна было прадказаць будучыню. На кожным падвор'і – гульні, конкурсы, карагоды, уручэнне маленькіх сувеніраў у выглядзе амулетаў і ахоўнікаў. Здавалася, удзельнікі "Крыніцы" цэлы год старанна рыхтаваліся здзівіць гасцей і адзін аднаго сваім майстэрствам і талентам. Ну, як тут не пагадзіцца з прапановай мясцовага паэта Леаніда Анішчанкі паставіць помнік вёсцы, і не дзе-небудзь, а на Чырвонай Плошчы ў Маскве?

А які цудоўны канцэрт падрыхтавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці. Колькі яркіх, самабытных талентаў жыве ў
гэтым маленькім ціхім куточку вялізнай Расіі! Праўда, тон усяму канцэрту задало выступленне беларусаў – народнага ансамбля народнай песні "Свята” і лепшых салістаў Добрушскага раёна. Злынкаўчане не
хавалі пачуцця захаплення, а мясцовыя артысты імкнуліся падтрымаць агульны настрой свята, якое, па водгуках гледачоў, удалося. А галоўнае – дало магчымасць кажнаму дакрануцца да чыстых, глыбокіх крьніц дабра, народнай мудрасці, любві да роднай зямлі і людзей, што жывуць на ёй.