«Крыніца славянскай дружбы»

"Крыніца славянскай дружбы" // Добрушскі край.- 2005.- 11 чэрвеня.- С. 1.

 

 

Пад такой назвай адбыўся ўжо традыцыйны Міжнародны фестываль навучэнцаў Гомельскай, Бранскай і Чарнігаўскай абласцей. Да манумента Дружбы на граніцы трох славянскіх рэспублік 1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, прыехалі юныя грамадзяне Беларусі, Расіі, Украіны. Менавіта ад імкнення моладзі жыць у міры, мацаваць цесныя добрасуседскія адносіны залежыць будучае славянскіх народаў.

…Пад урачыстыя гукі гімнаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны ўзняліся дзяржаўныя сцягі. Свята "Дзень добры, мір, дзень добры, друг!" адкрыў уступным словам кіраўнік бранскай дэлегацыі - расіяне ў гэтым годзе выступалі ў ролі гаспадароў і ар-ганізатараў фестывалю.

Затым каля манумента Дружбы пачалося тэатралізаванае ўшанаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з трох рэспублік, якія былі запрошаны на свята. "І бяжыць ад сэрца да сэрца залатая дружбы ніць!" - гэтыя словы, якія прагучалі ў выступленні юных удзельнікаў мастацкіх калектываў, вельмі красамоўна адлюстравалі тую непаўторную атмасферу шчырасці і добразычлівасці, якая панавала на фестывалі. Кожная з прыгранічных абласцей дэлегіравала для ўдзелу ў свяце лепшыя творчыя калектывы. Таму выступленні юных беларусаў, украінцаў і расіян успрымаліся гарачымі апладысментамі і трыумфаваннем гледачоў.

"Нашай дружбе жыць у вяках!" - на такім акордзе, узяўшыся за рукі, і закончылі ўдзельнікі фестывалю сваё сумеснае фінальнае выступленне.

Удзел у фестывалі прынялі намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта П.А. Кірычэнка, Герой Савецкага Саюза, ганаровы грамадзянін г. Гомеля Г.К. Дзенісенка, прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, грамадскіх арганізацый.