Літаратурнае свята ў Бярозках

Вялічка, Л. Літаратурнае свята ў Бярозках : [сустрэча з пісьменнікамі адбылася ў Гомельскай раённай бібліятэцы ў рамках ”Славянскіх літаратурных дажынак”] / Л. Вялічка // Маяк.- 2017.- 6 верасня.- С. 4.

Урачыстасці з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання праходзілі не толькі ў старажытным Полацку, але i у нашым раёне. Запамінальнае свята у Бя­розках падрыхтавалі сумесна Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі i раённае аб’яднанне прафсаюзаў  у садружнасці i пры трывалай падрымцы райвыканкама.

У госці да вяскоўцаў прыехалі літаратары з Белаpyci, маладыя чарнігаўскія аўтары i прадстаўнічая дэлегацыя дырэкцыі Міжнароднага фестываля моладзевай паэзіі i перакладаў “Берага дружбы” з Няклінаўскага раёна Растоўскай вобласці. Удзел у літаратурнай падзеі прынялі супрацоўнікі бібліятэчнай сістэмы раёна, выхаванцы i педагогі Улукаўскай дапаможнай школы-інтэрната, Галавінскай сярэдняй школы, аматары мастацкага чытання. Cycтpaкaлi пісьменнікаў хлебам-соллю, прывітальнай песняй i захапляльнай танцавальнай кампазіцыяй ад педагогаў Улукаўскага яслей-садка. Яркімі запамінальнымі стaлi выступленні народнага хора мясцовага дома культуры “Бярозкі”, многія літаратары нават у пляс пусціліся.

Творчая вечарына мела тэматычную скіраванасць славянскага яднання i мipy. Так, дырэктар Міжнароднага фестывалю моладзевай паэзіі i перакладаў, член Саюза пісьменнікау Расіі i Беларусі Леанід Север, звяртаючыся да гледачоў, распавёў пра станаўленне растоўскага літаратурнага фестывалю. Дарэчы, менавіта дзякуючы творчым кантактам паэтаў тры гады таму Гомельскі раён i Няклінаўскі раён Растоўскай вобласці сталі пабрацімамі. А сёлета на Растоўшчыне расчыніць перад чытачамі дзверы бібліятэка iмя ўраджэнца Гомельшчыны, народна­га паэта Белаpyci Івана Мележа. Што ж, сапраўды плённае i дзейснае супрацоўніцтва на ўзроўні літаратурным i культурным. А цяпер яно будзе наладжана i на прафсаюзным узроўні, як адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікторыя Ладуцька, уручаючы прывітальны адрас i сувеніры ад кіраўніцтва нашага раёна расійскім творцам i кіраўніцтву раёна-пабраціма.

Спадзяецца на развіццё творчых кантактаў з мастакамі слова Pacii i Украіны i старшыня Улукаўскага сельвыканкама Жанна Бізня, якая прысутнічала на свяце i выказала надзею, што такія культурна-асветніцкія падзеі на тэрыторыі буйнога сельсавета будуць праходзіць штогод.

На вечарыне “Славянскае поле” выступілі як прафесійныя паэты, так i пачынаючыя аўтары.

— Малайцы i мясцовыя улады, i бібліятэкары, i старшыня сельвыканкама, i мясцовыя артысты, — адзначыў гомельскі паэт Mixacь Болсун. — Вельмі цёплае атрымалася мерапрыемства, добра падрыхтаванае. Усё прайшло на пазітыве, пад знакам сяброўства. А кароткі фільм напачатку дапамог здзейсніць невялічкую экскурію на растоўскую зямлю, даведацца аб “Берагах дружбы”. Было вельмі прыгожа, на­ват сімвалічна, што ў нацыянальнае беларускае свята разам гучалi беларуская, руская i украінская мовы.

Дарэчы, ад iмя Саюза пісьменнікаў Белаpyci чытачам раённай бібліятэкі былі падараваны кнігі.