«Мы — славяне!»

Серпікаў В. “Мы – славяне!” / Віктар Серпікаў // Настаўніцкая газета.- 2012.- 18 красавіка.- С. 8.

 

 

Сяброўскія сувязі Насовіцкай школы Добрушскага раёна Гомельскай вобласці і Замішаўскай школы Навазыбкаўскага раёна Бранскай вобласці працягваюцца ўжо амаль сем гадоў. Пасля завочнага знаёмства праз інтэрнэт адбыліся першыя сустрэчы педагогаў і вучняў спачатку на Добрушскай зямлі, затым — на Навазыбкаўскай.

Аказалася, што ў нас шмат агульнага: адзіныя інтарэсы ў выхаванні падрастаючага пакалення, цэлы шэраг аднолькавых праблем, але галоўнае ў адных і другіх — любоў да сваёй малой радзімы, даследаванне яе гісторыка-культурных каштоўнасцей у сістэме выхаваўчай і вучэбнай дзейнасці.

Да таго ж у нас агульныя вытокі і карані, а калі яшчэ дадаць да гэтага агульнае захапленне турыстычна-краязнаўчай дзейнасцю, дык выходзіць, што сам Бог наканаваў нам жыць у сяброўстве і развіваць міжнародныя сувязі.

3 часу завязвання сяброўскіх і творчых адносін на сумесным пасяджэнні штогод складаем план агульных мерапрыемстваў, які ўваходзіць у гадавы план рабо­ты школы. Так, традыцыйнымі сталі правядзенне злёту клубаў патрыятычнай накіраванасці “Мы — славя­не!”, які праводзіцца ў Навазыбкаве для шэрагу раёнаў Бранскай вобласці, прыгранічных раёнаў Беларусі і Украіны, краязнаўчых злётаў па даследаванні сваёй ма­лой радзімы, якія праводзяцца на Насовіцкай зямлі; “Школа бяспекі” — з расійскага боку, турыстычны злёт прыёмных сем’яў — з нашага.

Цікавасць да гістарычнага мінулага, ушанаванне продкаў, экскурсійныя і краязнаўчыя вандроўкі, велапрабегі і зорныя паходы дапамагаюць у патрыятычным выхаванні вучняў, развіваюць іх творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, фарміруюць асобу.

Так, напрыканцы мінулага навучальнага года па ініцыятыве педагогаў нашай школы быў упершыню праведзены міжнародны велапрабег па тэрыторыі пагранічных раёнаў Беларусі і Расіі (Гомельскай і Бранскай абласцей), прысвечаны 25-й гадавіне чарнобыльскай трагедыі. Удзельнікі велапрабегу ставілі перад сабой задачу сабраць звесткі аб ліквідатарах трагедыі, запісаць іх успаміны, сабраць матэрыялы з духоўнай і культурнай спадчыны жыхароў адселеных вёсак, а таксама перасяленцаў з іншых рэгіёнаў. Цяпер такі велапрабег стане традыцыйным, і ўжо на апошняй сустрэчы сяброў распрацавана палажэнне аб яго чарговым правядзенні. Сабраныя ма­тэрыялы акуратна афармляюцца і перадаюцца з абодвух бакоў у школьныя музеі. Дарэчы, напрыканцы гэтага на­вучальнага года запланавана правесці агульны семінар “Выкарыстанне патэнцыялу школьных музеяў у фарміраванні патрыятычных якасцей асобы”.

Час імкліва бяжыць наперад. I да сумеснай дзейнасці падкпючыліся новыя аднадумцы: Бабовіцкая і Унукавіцкая школа Навазыбкаўскага раёна, юныя турысты з Церахоўкі, а таксама абласны цэнтр турызму і краязнаўства на чале з яго дырэктарам А. Р. Герасіменка. На веснавых канікулах дзеці з пералічаных устаноў збіраліся ў Навазыбкаве, дзе іх чакала цікавая праграма. 3 мэтай прафарыентацыі вучні наведалі медыцынскі і педагагічныя каледжы, сельскагаспадарчы тэхнікум, іншыя навучальныя ўстановы. Яны таксама сустрэліся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, на­ведалі Алею Славы, музеі.

А ў планах на самы бліжэйшы час, акрамя велапра­бегу, турыстычны злёт у Бабовічах, абарона даследчых работ у Навазыбкаве, удзел у абласных турыстычных спаборніцтвах “Лета на здароўе” (Гомельскі раён).