На чарговым семінары

Серпікаў В. На чарговым семінары / Віктар Серпікаў // Добрушскі край.- 2012.- 14 лістапада.- С. 5.

 

 

Нядаўна настаўнікі Насовіцкай школы наведалі сваіх даўніх сяброў з Расіі. Адбылася творчая сустрэча ў Замішаўскай сярэдняй школе Навазыбкаўскага раёна, якая стала аб’ектам правядзення раённага семінара па інавацыйных тэхналогіях для педагогаў школ, якія працуюць па ўкараненні ў практыку школы федэратыўнага дзяржаўнага грамадскага стандарту (ФДГС).

На тэарэтычных занятках прысутныя пазнаёміліся з характарыcтыкай змен у дзейнасці педагога, якія працуюць па ФДГС, разгледзелі пытанні правядзення ўрока з пазіцыі патрабаванняў стандарту другога пакалення ў параўнанні з традыцыйным.

Прысутным былі прапанаваны ўрокі ў першых класах па рускай літаратуры, у другіх класах – па матэматыцы. У першай групе класаў – урок традыцыйны, у другой – сучаснага тыпу. Пасля абмеркавання ўрокаў прысутным былі прадастаўлены мультымедыйныя прэзентацыі шэрагу школ Навазыбкаўскага раёна. Сярод іх - “Інавацыя як фактар захавання і ўмацавання здароўя дзяцей”, “Тэхналогія работы з партфоліо”, “Тэхналогія работы з адаронымі дзецьмі. 3 выкарыстаннем інфармацыйна- камунікатыўных тэхналогій у Насовіцкай сярэдняй школе расійскіх калег пазнаёміла намеснік дырэктара Наталля Аляксандраўна Пабедзіна, а аўтар гэтых радкоў – з інавацыйнымі тэхналогіямі ў выхаваўчым працэсе.