На свята да суседзяў

Чайдак С. На свята да суседзяў / Сяргей Чайдак // Добрушскі край.- 2011.- 24 верасня.- С. 9.

 

 

У мінулыя выхадныя горад Клімава Расійскай Федэрацыі адзначыў 68 гадавіну з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для ўдзелу ў святочных мерапрыемствах расіяне запрасілі суседзяў з Беларусі. Іх выступление стала незабыўнай падзеяй для клімаўчан.

Канцэрт народнага ансамбля народнай песні "Свята" РДК імя Куйбышава і вакальнага ансамбля "Сударушка" гарадскога Домакультуры сабраў каля сцэны сотні гледачоў. Амаль дзве гадзіны дабрушане радавалі клімаўчан беларускімі і рускімі народнымі песнямі, хітамі эстрады ў выкананні вядучых салістаў раёна.

- Больш удзячных слухачоў нам не даводзілася бачыць, – расказала ўдзельнік ансамбля "Свята" Таццяна Шугалеева. – Са словамі ўдзячнасці і кветкамі да артыстаў падыходзілі ветэра­ны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі адміністрацыі горада.

Гаспадары свята ўручылі гасцям памятныя падарункі і паабяцалі наведаць Добруш са сваімі салістамі і калектывамі ў наступным месяцы, калі райцэнтр будзе адзначаць дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.