На творчай хвалі

Васільева, Н. На творчай хвалі / Наталля Васільева // Добрушскі край.- 2019.- 3 жніўня.- С. 12

Члены народнага літаратурна-паэтычнага клуба “Натхненне” прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай гасцёўні. У чытальнай зале бібліятэкі горада Старадуб Бранскай вобласці сустрэліся паэты з Беларусі і Расіі.

– Прыемна, што гэтыя сустрэчы набываюць трывалы традыцыйны характар, – адзначыла Людміла Яськова. – У гэты раз сустрэча была прысвечана дню памяці князя Уладзіміра і Дню хрышчэння Русі.

Пра значэнне гэтых святаў расказаў запрошаны на сустрэчу прадстаўнік праваслаўнай царквы. А яго прапанову правесці царкоўна-паэтычнае мерапрыемства паэты ўспрынялі з энтузіязмам.

Старадубцы цёпла сустрэлі добрушскую паэтэсу Людмілу Яськову, музы­канта, спевака-барда Аляксея Скачкова. Іх творы калегі па пяру, як заўсёды, успрынялі радушна. Творчую эстафету прачытаць вершы дабрушане перадалі літаратурна-эстэтычнаму аб’яднанню “Глаголъ”, паэтам з Навазыбкава.