«Не трэба жыць, як набяжыць...»

Харкевіч, А. «Не трэба жыць, як набяжыць…» / Анастасія Харкевіч // Маяк.- 2018.- 12 верасня.- С. 5

У вёсцы Шарпілаўка і ў абласным цэнтры адзначылі 80-годдзе вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Анатоля Грачанікава. У Гомелі адсвяткавалі таксама Славянскія літаратурныя дажынкі - 2018.

На Гомельшчыне заўсёды любілі паэта Анатоля Грачанікава і памяталі яго спадчыну. А ў сувязі з юбілейнай датай Гомельскае абласное адзяленне грамадскага абяднання “Саюза пісьменнікаў Беларусі” нават аб’явіла 2018 год на тэрыторыі вобласці Годам ушанавання памяці нашага таленавітага земляка. На працягу дзевяці месяцаў  адбываліся прысвечаныя творчасці паэта літаратурныя сустрэчы пісьменікаў з чытачамі. У аб’яўленым СПБ абласным літаратурным конкурсе, прысвечаным 80-годдзю Анатоля Грачанікава, прынялі ўдзел звыш 80 канкурсантаў. У дзень памяці паэта лаўрэатам і фіналістам конкурсу былі ўручаны памятныя дыпломы.

Раз на пяць гадоў Гомельскае аддзяленне СПБ прысуджае самым актыўным аўтарам абласную літаратурнуюпрэмію ў гонар таленавітага земляка, якою адзначаны чатыры гомельскія літаратары — прадаўжальнікі творчай справы паэта. У 2013 годзе абласная пісьменніцкая суполка арганізавала юбілейныя ўрачыстасці на малой радзіме пісьменніка, ў вёсцы Шарпілаўка, з удзелам пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Украіны. Шесць літаратараў атрымалі членскія білеты менавіта ў рамках гэтай сустрэчы.

У студзені 2018 года Савет аддзялення СПБ ініцыіраваў правядзенне дабрачыннай акцыі сярод абласной пісьменніцкай арганізацыі і ўсіх жадаючых па зборы сродкаў на выраб мемарыяльнай дошкі доме 2-а па завулку Пушкіна, дзе з 1964 па 1969 гады жыў выбітны паэт. Трыццаць два літаратары ахвяравалі ўласныя сродкі на стварэнне мемарыяльнага знаку, а паэт і мастак Генадзь Говар распрацаваў макет дошкі, які быў вынесены Саветам аддзялення на зацвярджэнне ў гарвыканкам і аблвыканкам, Міністэрства культуры Беларусі. Гомельскі гарвыканкам падтрымаў ініцыятыву літаратараў і нават пранаваў КЖРЭУП «Цэнтральнае» актыўна падключыцца да падрыхтоўкі ўрачыстага мерапрыемства.

7 верасня ў рамках ХІІІ Міжнароднага фестываля-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2018” на доме, дзе жыў Анатоль Грачанікаў, была адкрыта мемарыяльная дошка ў яго гонар. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел сям’я паэта, кіраўніцтва Гомеля і вобласці, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, калегі і сябры славутага літаратара, а таксама пераможцы абласных літаратурных конкурсаў, якія арганізавала Гомельскае абласное аддзя­ленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Аддалі даніну павагі выдатнай асобе, яркаму прадстаўніку беларускай літаратуры, свайму земляку Анатолю Грачанікаву і на радзіме паэта, дзе ўрачыстасці, прысвечаныя юбілею, прайшлі ў суботу — у яго дзень нараджэння. Іх арганізатарамі выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Цэнтр культуры Гомельскага раёна і Шарпілаўскі дзіцячы сад- сярэдняя школа.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел мясцовыя жыхары, педагогі, навучэнцы, два браты і дачка паэта, якая выступіла з прамовай і прачытала яго вершы.

Выступаючы перад прысутнымі, дырэктар Шарпілаўскага дзіцячага сада - сярэдняй школы Аляксандо Горленка прачытаў верш выпускнікам шарпілаускай школы. Навучэнцы у чарговы раз далучыліся да творчасці паэта, рыхтуючыся да свята, і таксама чуйна і пранікнёна прачыталі вершы.

У завяршэнні мерапрыемства адбыўся канцэрт народнага фальклорнага ансамбля “Гамонка” Новагуцкай дзіцячай школы мастацтваў.

7 верасня сябры Гомельскага аддзялення СПБ і шматлікія госці Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У. I. Леніна прысутнічалі на ўзнагароджанні пераможцаў конкурсу «Праваслаўе — мая надзея», абвешчанага Гомельскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы і Гомельскім абласным аддзяленнем СПБ для аматараў мастацкага слова — жыхароў Гомельшчыны.

На пляцоўцы перад ГЦК, каля помніка княгіне Ірыне Паскевіч, якая мела непасрэднае дачыненне да літаратуры, удзельнікі свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2018” наведалі выставы народных культур традыцыйнага рамесніцтва, правялі пераклічку славянскіх літаратараў, прынялі ўдзел у прэзентацыях альманаха “Літаратурная Гомельшчына-2018” і альманаха III Міжнароднага фестываля “Берагі дружбы”, выданняў па выніках працы фестываля маладой паэзіі і перакладаў (Расійская Федэрацыя), выдадзенага сумесна з Гомельскім аддзяленнем СПБ зборніка Саюза пісьменнікаў Украіны “Дзясна”, сумесных зборнікаў Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і Растоўскага, Краснадарскага, Бранскага, Курскага аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Расіі “Славянскае сонца” і “На славянскім полі”, кніг гасцей фестываля, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гарадскі цэнтр культуры прапанаваў уласную літаратурна-музычную праграму.

8 верасня ўдзельнікі форуму з вялікім задавальненнем наведалі Малааўцюкоўскую СШ Калінкавіцкага раёна і Палескі дзяржаўны аграрны каледж імя В. Ф. Міцкевіча.

Завяршыліся “Славянскія літаратурныя дажынкі-2018” у вёсцы Зашыр'е Ельская раёна, дзе практычна ўсе ўдзельнікі літаратурнага свята выступілі перад мясцовымі жыхарамі.