Памяці земляка

Дубоўскі Л. Памяці земляка / Леанід Дубоўскі // Добрушскі край.- 2011.- 31 снежня.- С. 5.

 

 

На мінулым тыдні завяршыўся 15 міжнародны турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці першага міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, прэзідэнта Алімпійскага камітэта У. М. Рыжанкова. У ім прымалі ўдзел чатыры футбольныя дружыны з Беларусі і Украіны.

Неабходнаадзначыць, што дабрушаневыдатнападрыхтаваліся да правядзеннятурніру. У госці да футбалістаў прыйшлі прадстаўнікі ўлады, народны ансамбль народнайпесні "Свята" раённага Дома культуры.

3 прывітальнымі словамі выступілі старшыняраённагаСавета дэпутатаў А. М. Барсякоў і намеснік старшыні райвыканкама С. В. Пятроўскі, якія выказалі спадзяванні, што ўсе матчы пройдуць у цікавай і бескампраміснай барацьбе. Дарэчы, як паказалі гульні, словы гасцей былі пачуты футбалістамі. Капітанам камандуручылі духмяныя караваі хле­ба. Прагучалі дзяржаўныя гімны Беларусі і Украіны.

Па словах галоўнага трэнера ФК "Іпуць" А. Я. Федарцова, на турнір заявіліся прыкладна аднолькавыя па сваім класе каманды. Праўда, клуб БТЭУ з Гомеля выступае ў вышэйшай лізе нашай краіны па міні-футболе, а таму першапачаткова лічыўся фаварытам.

Сваю першую гульню БТЭУ правёў з камандай "Дарна-Чарнігаў" і завяршыў упэўненай перамогай з лікам 7:1.

Гомель на турніры прадстаўляла яшчэ адна каманда – ДСК. Менавіта яе турнірная табліца звяла ў першы дзень спаборніцтваў з нашымі любімцамі. Балельшчыкі актыўна "хварэлі" за сваіх і пасля гульні не хавалі свайго задавальнення. Дабрушане перамаглі сапернікаў характарам і вырвалі перамогу з лікам 5:3.

Нельга не ўзгадаць яшчэ дзве драматычныя гульні, у якіх сустракаліся ДСК і "Дарна-Чарнігаў", "Іпуць" і БТЭУ. У першай сустрэчы Гомельская каманда ўпэўнена трымала ніці гульні ў сваіх руках і вяла спра­ву да перамогі, але запамятала, што гульня вядзецца да фінальнага свістка і была за гэта пакарана. За адну секунду да фінальнай сірэны ўкраінцы зраўнялі лік і ўратаваліся ад паражэння. У другім з названых матчаў добрушскія футбалісты прайгравалі 4:3, выпусцілі пятага палявога іграка замест варатара, але не паспелі даціснуць саперніка і прайгралі.

Самы буйны лік зафіксаваны ў гульні ФК "Іпуць" з ФК "Дарна-Чарнігаў". Пасля першага тай­ма госці прайгравалі адзін мяч і вырашылі замяніць варатара на палявога іграка. Сем прапушчаных мячоў у другім тайме астудзілі запал гасцей. Пасля фінальнага свістка на табло з'явіліся лічбы 11:4 на карысць добрушскіх футбалістаў.

Як і меркавалі спецыялісты, першае месца і кубак заваявала каманда БТЭУ, на другім месцы – каманда "Іпуць", на трэцім – футбольны клуб ДСК, на апошнім месцы госці – ФК "Дарна-Чарнігаў".

Праведзены турнір яшчэ раз засведчыў вялікую цікавасць да яго з боку гледачоў і фут­больных дружын. У чарговы раз пацверджаны яго міжнародны статус. Турнір паказаў, што памяць аб У. М. Рыжанкове па-ранейшаму жыве ў сэрцах дабрушан і прыхільнікаў спорту. Яго імя аб'ядноўвае брацкія славянскія народы.