Паміж дзяржавамі-суседзямі

Дуброва В.П. Паміж дзяржавамі-суседзямі: [гутарка з дырэктарам Гомельскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна Валянцінай Пятроўнай Дубровай аб міжнародным супрацоўніцтве / запісала І. Тулупава] // Літаратура і мастацтва.- 2011.- 14 кастрычніка.- С. 22.

 

 

Гомельская абласная ўниверсальная бібліятэка імя У. I. Леніна сёлета абвясціла міждзяржаўны прафесійны конкурс бібліятэкараў "Мой Багдановіч". Гэта адна з ініцыятыў у шэрагу падобных у папулярызацыі беларускай літаратуры па-за межамі нашай краіны. Пра сучасныя клопаты ў падтрымку чытання і асветы "ЛіМу" распавядае дырэктар Валянціна Дуброва.

Валянціна Пятроўна, конкурс "Мой Багдановіч" міждзяржаўны і тым над-звычай цікавы нам, беларусам. Бо вельмі ж хочацца пераканацца: культуру нашай краіны ведаюць, ведаюць яе выбітных асоб. I інфармацыя гэта прыходзіць не толькі праз электронный СМІ, праз тэлебачанне, але і праз далучэнне да нашай літаратуры, да мастацкага слова.

Зразумела, і конкурс "Мой Багдановіч" задуманы намі якміждзяржаўны па дзвюх асноўных прычынах. Па-першае, гэта імя дарагое не толькі беларусам: жыццёвы і творчы шлях класіка знітаваны з Расіяй і Украінай — з такімі гарадамі, як расійскія Ніжні Ноўтарад і Яраслаўль, украінская Ял­та. Па-другое, наша бібліятэка амаль 40 гадоў сябруе з Бранскай абласной навуковай універсальнай бібліятэкай імя Ф. I. Цютчава і Чарнігаўскай абласной універсальнай на­вуковай бібліятэкай імя У. Г. Караленкі. За гэтыя гады мы не толькі наладзілі цесныя прафесійныя стасункі, але і па-сапраўднаму парадніліся, а ў блізкіх людзей — адзіныя святы і будні. Конкурс, прысвечаны 120-годдзю Максіма Багдановіча, горача падтрыманы нашымі калегамі.

Наколькі ж магчымыя сёння трывалыя творчыя стасункі з нашымі блізкімі суседзямі, абмен літаратурай? Які вопыт у гэтым мае сучасная бібліятэка?

У наступным годзе супольна з бранскімі і чарнігаўскімі калегамі мы адзначым 40-годдзе нашага сяброўства. Праз усе гэтыя гады мы стваралі карпаратыўныя інфармацыйныя рэсурсы, абменьваліся не толькі ка-штоўным вопытам працы, але і мясцовымі перыядычнымі выданнямі, кнігамі, дзякуючы якім маглі назіраць за бібліятэчным і культурным жыццём адно аднаго, папулярызаваць творчасць сваіх пісьменнікаў. У 2011 годзе па ініцыятыве бранчан стартаваў новы праект"Літаратура не ведае межаў. Чытаем разам", які дазволіць чытачам трох сумежных абласцей пазнаёміцца з сучаснай мастацкай літаратурай славянскіх дзяржаў, абмеркаваць кнігі. Паводле праекта, кожны ўдзельнік на свой выбар прапануе памежным бібліятэкам пазнаёміць чытачоў з творчасцю трох-чатырох сучасных аўтараў, правесці чытацкую канферэнцыю, аргані-заваць чытацкі форум і збор меркаванняў аб прачытаным, на бібліятэчных сайтах прадставіць ход рэалізацыі праекта. Маем на мэце прыцягнуць увагу чытачоў розных узростаў і інтарэсаў да сучасных твораў мастацкай літаратуры сумежных славянскіх дзяржаў; дапамагаць у развіцці чытацкіх густаў і пашырэнні кругагляду, раскрыцці патэнуыялу і творчай фантазіі бібліятэкараў па прасоўваннні чытання лепшых твораў су­часнай літаратуры дзяржаў-суседзяў; умацаванне добрасуседскіх адносін памежных тэрыторый.

На вашу думку, ці запатрабаваныя літаратурныя спаборніцтвы, накшталт кон­курсу, прымеркаванага да юбілею Максіма Багдановіча?

Паводле палажэння, конкурс "Мой Багдановіч" праводзіцца сярод маладьгх бібліятэкараў і чытачоў (ва ўзросце да 30 год) Го­мельскай, Бранскай і Чарнігаўскай абласцей. Удзельнікі могуць прадставіць свае працы ў трох намінацыях: "малая проза" (апавяданне, эсэ), "паэзія" і "выяўленчае мастацтва" (жывапіс, малюнак). Галоўнае, каб іх працы, якія паказваюць жыццё, творчасць М. Багдановіча і месцы, звязаныя з яго імем, раскрылі вобраз класіка беларускай літаратуры.

Як паказала практыка, конкурсы выклікаюць цікавасць як у чытачоў, так і ў супрацоўнікаў бібліятэк. У 2008-м, да свайго 80-годдзя, наша бібліятэка аб'явіла абласны літаратурны конкурс “Даруй мне тишь своих библиотек”, у якім прынялі ўдзел не толькі жыхары Гомельшчыны. Гэта гаворыць пра тое, што за жыццём бібліятэкі ўважліва сочаць не толькі праз мясцовыя СМІ, але і праз Інтэрнэт (палажэнні пра конкурсы мы абавязкова размяшчаем на сайце бібліятэкі — goub.org).

Валянціна ДУБРОВА:

Я вырасла ў сям'і ваеннаслужачага, і так атрымалася, што ў маім жыцці было шмат бібліятэк. Досыць цьмяна памятаю свой першы досвед наведвання, аднак тое, што значная частка жыцця прысвечана бібліятэчнай справе, сведчыць: не бывае ніякіх выпадковасцей. Вы­бар бібліятэчнай сцяжыны — таксама не выпадковасць. Прайшоўшы шлях ад простага супрацоўніка тэхнічнай бібліятэкі да дырэктара абласной, магу сказаць, што назапашаны каласальны дос­вед зносін, і гэта дапамагае ў штодзённай працы з чытачамі.

— Конкурс "Мой Багдановіч" праходзіць у межах акцыі "Гомель — культур­ная сталіца Садружнасці". Пасля прагляду спектакляў высокага мастацкага ўзроўню, пасля прачытання сусветных бестселераў, знаёмства з гісторыяй чалавек зусім па-іншаму пачынае сябе ўсведамляць. Узрастае пачуццё ўласнай годнасці, чалавек вярта-ецца да простых ісцін. Ці адчуваецца, што ў горадзе ўзрасла цікавасць да культуры і літаратуры? Якія ініцыятывы гамяльчане падтрымалі найболып ахвотна?

— У шэрагу культурных акцый і мерапрыемстваў, што праводзяцца ў горадзе, абласной бібліятэцы таксама ёсць штопрапанаваць. Яшчэ ў пачатку года намі быў распрацаваны цыкл мерапрыемстваў, якія праходзяць пад дэвізам "Вартасць Гомеля — у яго культуры". Акрамя традыцыйнай для нас працы па папулярызацыі літаратурнайспадчыны мы асаблівую ўвагу сталі надавацьмастацтву. У бібліятэцы прайшоў шэраг мастацкіх выставак ("Свет, убачаны сэрцам", "Па прыгажосць — у бібліятэку" і інш.). А 6 кастрычніка адбылася прэзентацыя Арт-клуба, мэта якога — выяўленне і папулярызацыя на пляцоўцы бібліятэкі творчасці гамяльчан. I не толькі вядомых, але і малавядомых альбо пакуль не вядомыхшырокай грамадскасці. Падчас прэзентацыі Арт-клуба была адкрытая выстаўка 7 мастакоў(Генадзь Говар, Віталь Дзенісенка, Яфім Менявіцкі, Мікалай Дуб­рова (Мазыр), Міхаіл Міронаў (Рагачоў) — жывапіс, Уладзімір Кароткі — графіка (акварэль); Алег Ананьеў — мастацкая фатаграфія на палатне. У літаратурна-музычнай кампазіцыі "Восеньская вясёлка" прагучалі песенныя балады на беларускай, рускай і французскай мовах у выкананні лаўрэата рэспубліканскіх конкурсаў, аўтара песень на вершы беларускіх і рускіх паэтаў Ірыны Марчанкі (Рагачоў); вершы ў выкананні паэтаў (Генадзь Говар, Алег Ананьеў, Уладзіслаў Шышыгін і інш.). 13 кастрычніка на базе бібліятэкі адбыліся традыцыйныя "Літаратурныя дажынкі" — агульнае свята пісьменнікаў і чытачоў Гомельскай, Бранскай, Чарнігаўскай, Курскай і іншых абласцей, на якім падводзяцца вынікі адыходзячага літаратурнага года.

Валянціна Пятроўна, у бібліятэцы створана шмат віртуальных літаратурных музеяў. У папулярызацыі беларускай сучаснай і класічнай літаратуры гэта неацэнная дапамога. Як іх наведваюць сёння? Што плануецца зрабіць надалей па супрацоўніцтве з творцамі і пашырэнні ведаў пра сучасную літаратуру?

Творчасцьзнакамітых ураджэнцаў Гомельшчыны — наш скарб,які мы вельмі шануем. Таму мы ствараем не толькі віртуальныя літаратурныямузеі, але і рэальныяэкспазіцыі. У аддзеле краязнаўства створаны літаратурны музей "Знаныя пісьменнікі Гомельшчыны", у якім прадстаўлены рукапісы і асабістыя рэчы народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі, паэта Міколы Мятліцкага, пісьменніка Барыса Сачанкі. У планах — стварэнне экспазіцый, прысвечаных I. Шамякіну, М. Башлакову і іншым вядомым ураджэнцам Гомельшчыны. Усе гэтыя рэсурсы запатрабаваны чытачамі і вьіклікаюць вялікую цікавасць.

У далейшых планах — адкрыццё ў абласных бібліятэках-партнёрах куточкаў бела­рускай літаратуры і іх напаўненне, іншыя творчыя праекты, рэалізацыя якіх зробіць культурнае жыццё нашага рэгіёна больш багатым і насычаным.