Параўнанні - на карысць дабрушан

Чайдак С. Параўнанні – на карысць дабрушан / Сяргей Чайдак // Добрушскі край.- 2010.- 19 мая.- С.2.
У Добрушскім раёне прайшоў міжнародны семінар педагогаў “Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі” з удзелам прадстаўнікоў Украіны і Расійскай Федэрацыі

 

Хлебам-соллю віталі гасцей з Украіны і Расійскай Федэрацыі ў Жгунскім зіцячым садку, з аведвання якога пачаўся міжнародны семінар педагогаў. Сёлета яго тэмай стала беларуская мадэль дашкольнай адукацыі.

Начальнік раённага аддзела адукацыі І.М. Шкаруба паведаміла сваім калегам, што на Добрушчыне функцыянуюць 25 дашкольных устаноў, якія наведваюць 1235 дзяцей. Сёлета 93 працэнты дашкалят карыстаюцца паслугамі дзіцячых садкоў, прычым працэнт ахопу вясковых дзяцей складае 95 працэнтаў, а гарадскіх – 91 працэнт. Пачуўшы гэта, украінскія педагогі вельмі здзівіліся: у Гараднянскім раёне гэтыя лічбы складаюць усяго 17 і 43 працэнты адпаведна. Між тым, выказваць сваё здзіўленне гасцям у час семінара давялося яшчэ не адзін раз.

– Укараненне новых форм работы з дзецьмі – адзін з галоўных накірункаў развіцця дашкольнай адукацыі, – расказвала Ірына Міхайлаўна. – Штогод пашыраецца пералік адукацыйных паслуг, якія прадстаўляюцца насельніцтву як на платнай, так і на бясплатнай асновах, арганізуецца работа груп кароткатэрміновага знаходжання: адаптацыйных, выхаднога дня, вячэрняга догляду. Асаблівая ўвага – раскрыццю творчых здольнасцей дзяцей. У раёне працуюць 93 гурткі, секцыі, студыі, 56 з якіх – платныя.

У тым, што гурткі і секцыі працуюць не на паперы, госці ўпэўніліся і ў Жгуні, і ў Добрушы, дзе наведалі цэнтр развіцця "Алеся" і дзіцячы садок санаторнага профілю №6. Больш за ўсё іх уразілі парадак на тэрыторыях, добраўпарадкаванне кожнага куточка двароў, афармленне ўнутраных памяшканняў будынкаў. Гэта і многае іншае яны адзначылі за круглым сталом пасля пазнавальных экскурсій.

У час размовы вызначаліся не толькі "плюсы" нашай дашкольнай сістэмы адукацыі, але і адрозненні паміж адукацыйнымі сістэмамі Расіі, Украіны і Беларусі. Цікава, што ўкраінскія педагогі, як і беларускія, працуюць па адзінай дзяржаўнай праграме пад назвай "Я ў свеце". У Расіі ж такога адзінства не назіраецца. Кожная ўстанова сама вырашае, па якой праграме працаваць, а патрабаванні да выпускнікоў садкоў кожная школа ці гімназія дыктуюць свае, адсюль і такая разнастайнасць метадаў работы і накірункаў дзейнасці.

Немалаважную ролю ў паспяховай падрыхтоўцы дзяцей да школы ады-грывае і кваліфікацыя педагогаў. На Добрушчыне з 206 работнікаў 67 маюць вышэйшую адукацыю, 109 – вышэйшую ці першую кваліфікацыйную катэгорыі. Многія вучацца завочна ў педагагічных ВНУ. Гэта лепш за ўсё сведчыць аб запатрабаванасці педагагічных кадраў у раёне і прэстыжы прафесіі, пагадзіліся госці.

3 семінара расіяне і ўкраінцы павезлі багаж добрых пачуццяў, шчырую зайздрасць да суседзяў і падарункі гаспадароў – уласныя метадычныя распрацоўкі, апісанне метадаў і прыёмаў работы, наглядныя фотапрэзентацыі беларускай мадэлі дашкольнай адукацыі.