Славянскае сяброўства

Лутчанка, Н. Славянскае сяброўства / Н. Лутчанка // Настаўніцкая газета.- 2018.- 12 чэрвеня.- С. 5

На Гомельшчыне прайшоў традыцыйны фестиваль "Крыніца славянской дружбы", які ўжо на працягу многіх гадоў збірае навучэнцаў прыгранічча ў Міжнародны дзень абароны дзяцей. Сёлета ў свяце прынялі ўдзел хлопцы і дзяўчаты з Гомельскай і Бранскай абласцей.

Гэты фестываль дазваляе вучнёўскай моладзі дзвюх краін сабрацца разам і сумясціць адпачынак з карыснымі справамі. Таксама гэта добрая магчымасць для кіраўнікоў і спецыялістаў сферы адукацыі сустрэцца ў нефармальнай абстаноўцы, абмеркаваць розныя пытанні, падзяліцца вопытам.

Арганізацыяй фестывалю па чарзе займаюцца абедзве краіны. У гэтым годзе прымаючым бокам стала Гомельская вобласць. Двухдзённую праграму рыхтавалі насыча- ную, уключаючы ў яе розныя мерапрыемствы, гульні і спаборніцтвы. Асноўныя клопаты ўзялі на сябе ўстановы дадатковай адукацыі.

Знаемства гасцей з рэгіенам пачалося з наведвання Веткаўскага музея стараверства, дзе сабрана мноства рэчаў, якія не толькі расказваюць гісторыю беларускага народа, але і раскрываюць вялікі духоўны свет нашых продкаў. Далей дэлегацыя адправілася ў аздараўленчы лагер “Чонкаўскі бор", дзе гас­цей чакалі гамяльчане. Тут удзельнікі фесты­валю яктыўна правялі цэлы дзень.

Забавы былі на любы густ, таму нікому не даводзілася сумаваць. На адкрытых тэматычных пляцоўках юнакі і дзяўчаты праводзілі інтэлект-батл, разважалі над экалагічнымі праблемамі, удзельнічалі ў трэнінгах па журналістыцы, якія арганізавалі юныя журналісты з маладзёжнага медыяцэнтра, што працуе пры абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі. А пасля моладзь уключылася ў акцыі “Героі нашага часу” і “Бяспечныя дарогі”, у арганізацыі якіх дапамог байкерскі клуб “Начныя ваўкі”. Зразумела, не абышлося і без дыска-праграмы: нехта проста танцаваў, а хтосьці спаборнічаў у бітве дыджэяў. Завяршылі першы дзень фестывалю сяброўскія вячоркі каля кастра, дзе вясёлы рэй вялі ўдзельнікі гуртка клуба вясёлых і знаходлівых Палаца творчасці.

Раніцай другога дня хлопцы і дзяўчаты дружна выйшлі на зарадку, а пасля скокнулі ў аўтобусы і адправіліся ў Жлобінскі раён. Шлях ляжаў да пасёлка Чырвоны Бераг, у якім знаходзіцца мемарыял дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны і гістарычная сядзіба Козел-Паклеўскіх.

На ўрачыстым закрыцці свята традыцый- на адбылася перадача бранскім гасцям сімвала фестывалю — макета манумента “Тры сястры”. У наступным годзе ўжо гамяльчане адправяцца ў Бранскую вобласць. А пакуль што юныя славяне захаваюць прыемныя ўспаміны пра сёлетнюю сустрэчу і, канечне, працягнуць знаёмства і зносіны праз сацыяльныя сеткі.