Струны гомельскія “Рэнесанса…”

Струны гомельскія "Рэнесанса..." // Культура.- 2008.- 13-19 снеж.- С. 3

 

На мінулым тыдні ў Гомелі і Мінску прайшоў чарговы Міжнародны фестываль інструментальнай музыкі “Рэнесанс гітары”.

Фестываль, арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Гомельскага аблвыканкама, сабраў музыкантаў як з нашай краіны, так і з Украіны, Італіі, Чэхіі. У прыватнасці, на сцэне Грамдска-культурнага цэнтра горада над Сожам выступіў Яўген Грыдзюшка і Наталля Корсак, Уладзімір Ткачэнка і Людміла Кутц з Беларусі, Уладзімір Дацэнка з Украіны і Раберта Фабры з Італіі.

Адметна, што ў межах форуму для прафесійных выканаўцаў і аматараў музычнага мастацтва ў гомельскім Гарадскім цэнтры культуры арганізаваны лекцыі “Гітара ў Чэхіі”, “Старадаўняя гітара”, “Блюзавая гітара”, а таксама майстар-класы з удзелам вядомых гітарыстаў.