Свята дружбы і яднання

Дубоўскі Л. Свята дружбы і яднання / Леанід Дубоўскі // Добрушскі край.- 2011.- 4 чэрвеня.- С. 1, 8.

 

Столькі прыгожых і шчаслівых дзетак даводзіцца бачыць не так часта. Гэта яны, юныя пасланцы Беларусі, Расіі і Украіны, сустрэліся каля манумента Дружбы, каб разам адсвяткаваць Міжнародны дзень абароны дзяцей. Сімвалічна, што свята прыпадае на першы дзень летніх канікулаў. Усе вучнёўскія клопаты, урокі засталіся ва ўчарашнім дні, а наперадзе -бесклапотнае лета, новыя знаёмствы, вясёлыя забавы.

Роўна ў 11 гадзін трысвяточныя калонызжартамі і смехам накіраваліся да манумента, дзеіх чакалі арганізатары і гаспадары сёлетняга свята – прадстаўнікі Клімаўскага раёна Расійскай Федэрацыі і госці, сярод якіх быў Герой Савецкага Саюза Мікалай Сцяпанавіч Кірша.

Перад школьнікамі выступіў намеснік губернатара Бранскай вобласці А. В. Макараў, які, у прыватнасці, адзначыў, што дзяржаўныя межы не спыняць сяброўскіх адносін паміж братамі-суседзямі, бо ў нас – адзіныя карані, адзіная гісторыя і шчаслівая будучыня.

Права адкрыцця фестывалю даверылі ўзорна-вакальнай гру­пе "Любавушка" цэнтра дзіцячай творчасці г. Клінцы. Увогуле, што тычыцца выступленняў юных талентаў, то іх прыгажосць, гармонію, грацыю нельга перадаць словамі. Бурнымі апладысментамі сустракалі гледачы выступленне кожнага калектыву. Але не пакрыўлю ду­шою, калі скажу, што самыя моц-ныя апладысменты прагучалі пасля выступлення ўзорнага ансамбля танца "Золак" дзіцячай харэаграфічнай школы г. Гомеля.

Увазе гледачоў юныя артысты з трох краін прапанавалі песенны, харэаграфічны і акрабатычны жанры. Не ўтрымаўся, каб не пацікавіцца ў юных гледачоў і ўдзельнікаў свята іх уражаннямі.

Алена Краўчанка, выхаванка дзіцячай мастацкай студыі г. Чарнігава:

- Я ў захапленні ад убачанага. Свята мне падабаецца. Дзякуючы яму, з'явіліся новыя сябры з Добруша і Гомеля, будзем перапісвацца з дапамогай інтэрнэта.

Ігар Лявіцкі, саліст ансамбля танца "Золак", г. Гомель:

- У чаканні свайго выступлен­ня не звяртаў увагі на атмасферу свята, перажываў, бо ў думках знаходзіўся на сцэне. I толькі зараз убачыў, як тут класна і хораша. Гледачы ўмеюць слухаць і глядзець, не шкадуюць далоняў для апладысментаў. Атмасфера выдатная.