У актыве – старадубская «бронза»

Вольгін, С. У актыве – старадубская “бронза” / Сяргей Вольгін // Добрушскі край.- 2019.- 27 лютага.- С. 1

 

Добрушскія футбалісты ўдала выступілі на міжнародным турніры па міні-футболе на кубак губернатара Браншчыны Аляксандра Багамаза.

Спаборніцтвы ў Старадубе традыцыйна прысвячаліся Дню абаронцаў Айчыны. Удзел у іх прымалі выключна ветэраны футбола. Беларусь на расійскай пляцоўцы прадставілі гомельская каманда “Палессе-Гомсельмаш” і добрушская “Іпуць”.

Лепшымі сярод шасці ветэранскіх каманд аказаліся гамяльчане, “Іпуць” – на трэцяй прыступцы п’едэстала.