У братнім яднанні

Стрыбук П. У братнім яднанні // Добрушскі край.- 2000.- 25 мая.- С. 3

 

 

Чвэрць веку на былінным пагорку, на стыку граніц трох суседніх краін - Раійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі ўзвышаецца ў блакітнае неба гтга велічнае збудаванне - тры белыя пілоны, акружаныя бетонным кальцом з барэльефнымі выявамі памятных падзей аіульнай гісторыі.

Паслв разбурэння СССР, калі яго былыя саюзныя рэспублікі абявілі аб сааёй "незалежнасці" і набылі поўны суверэнітэт, насуперак палітыч-ным амбіцыям нашы народы, якія сотні гадоў жылі ў адзінай дзяржаве, не жадаюць разлучацца. Манумент Дружбы як сімвал вечнага яднання братніх народаў цяпер стаў яшчэ і сімвалам агульнай надзеі на аднаўленне ранейшых сувязяў, стварэнне абноўленага саюза самастойных краін, абяднання ў адну вялікую магутную дзяржаву.

Прапаную ўвазе чытачоў цыкл нарысаў, прысвечаных 25-годдзю адкрыцця гэтага унікальнага гістарычнага помніка.

1975 год многімі датамі і падзеямі стаў адметным у гісторыі трох славянскіх рэспублік, а значыць, і ў цэлым Савецкага Саюза. Асаблівым стаў гэты год для жыхароў суседніх абласцей - Бранскай, Гомельскай і Чарнігаўскай, плённыя ўзаемаадносіны якіх здаўна сталі традыцыйнымі.

У сваім артыкуле "Свята на мяжы", надрукаваным у нашай газеце летась 24 чэрвеня, паведамлялася аб карысным пачынанні 50-х гадоў - разам адзначаць агульныя святы.

Адна з такіх урачыстасцяў адбылася 25 гадоў назад у старажытным горадзе над маляўнічай Дзясной. На галоўнай магістралі Чарнігава - праспекце імя Леніна якраз у навагодняе свята гасцінна расчыніў свае дзверы самы вялікі гандлёвы комплекс вобласці, якому ўкраінцы далі назву "Дружба". I невыпадкова: у яго будаўніцтве ўдзельнічалі працоўныя калектывы некалькіх саюзных рэспублік. На агулыай плошчы 17 квадратных кіламетраў тут размясціліся гастранамічны "Універсам", кандытарскі цэх і кулінарыя, кафетэрый і бар, універмаг прамысловых тавараў.

Збудаванке ўзводзілася па арыгінальнаму праекту латвійскіх архітэктараў мясцовымі будаўнікамі, матэрыялы і абсталяванне паступіла не толькі з украінскіх гарадоў, але і з Польшчы, Балгарыі, Германіі. Дубовы шпон для аддзелкі інтэрера прыслалі дрэваапрацоўшчыкі Бранска, а Гомельскі шклозавод імя Ламаносава па спецзаказу вырабіў вітрыннае шкло.

Магчыма, не толькі мне, а і ўсім, каму даводзілася пабываць у Чарнігаве, запомніўся гэгы цудоўны гандлёвы цэнтр з назвай "Дружба".

Тым часам вясной 1975 года ў фарсіраваным тэмпе вяліся будаўнічый работы на мяжы трох прыгранічных абласцей. Безумоўна, праца ўскладнялася значнай аддаленасцю ад чыгункі - усе будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі даводзілася дастаўляць аўтамабільным транспартам, прычым па веснавым бездарожжы - асфальтаваныя дарогі да будуемага абекта яшчэ не былі пракладзены. Манумент Дружбы народаў на граніцы РСФСР, УССР і БССР узводзіўся інтэрнацыянальным калектывам. У саставе аўтарскай групы праекціроўшчыкаў былі ўкраінскі і беларускі архітэктары А.Г. Мяжэнны і Л.А. Стукачоў, кіеўскія скульптары Б.Е. Клімушка і Е.Е. Горбань, гомельскія канструктары Б.Г. Максімовіч і А.А. Каніскін.

У будаўніцтве па меры магчымасцяў удзельнічалі многія прадпрыемствы і арганізацыі розных саюзных рэспублік, і найбольш актыўна - прыгранічных раёнаў, у тым ліку і Добрушскага. Моладзь папяровай фабрыкі "Герой працы", г.Добруша і г. п. Церахоўкі неаднаразова выязджала на працоўныя суботнікі на адказны будаўнічы абект.

Адзін з архіўных дакументаў таго часу сведчыць, што на ўзвядзенні помніка і ўпарадкаванні навакольнай тэрыторыі асабліва вызначыліся работнікі Навазыбкаўскага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення аблрамбудтрэста, Бранскага дарожна-будаўнічага ўпраўлення №3 і Клімаўскага вытворча-дарожнага ўчастка №2098 "Бранскаўтадора".

А паблізу вялікай будоўлі ў пачатку красавіка па ініцыятыве Чарнігаўскага літаратурнага абяднання ўжо адбылося адно цікавае мерапрыемства - свята братніх літаратур. Празаікі і паэты сустрэліся ў с.Сянькоўцы . 3 Гомеля прыехалі Віктар Ярац і Уладзімір Дзюба, з Бранска - Уладзімір Пірыгін, Аляксандр Малахаў і Алег Вашчанка, э Кіева- Мікалай Шарамет, Рыгор Коваль, Аляксей Доўгі і Алесь Лупій, а таксама пачынаючыя літаратары суседніх абласцей.

"Падобныя літаратурныя сустрэчы ў нашых краях праводзіліся і раней. I заўсёды яны ператвараліся ў сапраўдныя святы братніх літаратур, - пісала 5 красавіка Гараднянская раен-ная газета "Сільскі новины". - Цёплыя сустрэчы, абдымкі. Аказваецца, амаль усе паэты ведаюць адзін аднаго калі не асабіста, то па творах, якія, у асноўным, самі ж і перакладаюць..."

Да майскіх святаў была прымеркавана памятная падзея - урачыстасці з выпадку адкрыцця манумента. Сакратар Бранскага абкама КПСС М.К.Крахмалёў у сваей прамове на мітынгу 4 мая адзначыў:

- Мы сабраліся сёння, каб прыняць удзел у адкрыцці манумента Дружбы - помніка, які ўвасабляе нашу братнюю сацыялістычную і інтэрнацыянальную салідарнасць, непарушнасць, адэінства и дружбу трох братніх народаў - украінскага, беларускага і рускага. Прыгожы, велічны манумент Дружбы. Яшчэ больш велічны, багаты яго сэнс, значэнне...

На святочным мітынгу выступілі сакратары Чарнігаўскага абкама КП Украіны Н.В. Уманец і Гомельскага абкама КПБ В.А. Гвоздзеў, Герой Савецкага Саюза А.В. Башкіраў, які ў гады Айчыннай вайны ўдзельнічаў у вызваленні Бранска, Чарнігава і Гомеля, рабочы Бранскага машынабудаўнічага завода Герой Сацыялістычнай Працы П.П. Козін, лаурэат прэміі камсамола Беларусі даярка калгаса імя XXII зезда КПСС Гомельскага раёна Т. Мірановіч і іншыя прадстаўнікі спаборнічаючых абласцей.

Музыка духавых аркестраў, нацыянальных народных інструментаў, задораныя песні на розных мовах доўга гучалі над наваколлем. Над шырокім славянскім прасторам у промнях майскага мірнага сонца ўзняўся ў вышыню велічны помнік непарыўнай дружбы нашых народаў.

П. Стрыбук