У Гомелі прайшоў VIлітаратурны форум

Нікалаева Н. У Гомелі прайшоў VI літаратурны форум / Наталля Нікалаева // Гомельские ведомости.- 2012.- 6 ноября.- С. 4.

Ідэя правесці мерапрыемства ўзнікла ў пісьменніцкім асяроддзі шэсць гадоў назад як пэўны вынік пісьменніцка- грамадскай дзейнасці за пэўны адрэзак часу - каляндарны год. Цікавасць да гомельскай ініцыятывы праявілі таксама спачатку літаратары з Бранска, а пасля і з Украіны. Першапачаткова мерапрыемства атрымала назву «Славянскія літаратурныя дажынкі», хоць яе і змянілі ў мінулым годзе на «Гомельскую літаратурную восень».

У гэтым годзе літаратурнае свята пачалося з юбілейнай урачыстасці. У Белай гасцінай палаца Румянцавых- Паскевічаў адбыўся ўрачыстысход, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Ко­ласа, на якім прысутнічалі прадстаўнікі ўлады, дзеячы культуры і мастацтва вобласці, пісьменнікі Гомельшчыны, дэлегацыі з Масквы, Курска, Бранска, Сумаў, творчая мо- ладзь Гомельшчыны.

Са святочным дакладам выступіў старшыня ад­дзялення СПБ Уладзімір Гаўрыловіч, з прывітаннем ад імя літаратараў Украіны – старшыня Міжнароднага саюзу пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў Анатоль Міроненка, ад імя літаратараў Расіі – стар­шыня Бранскай грамадскай арганізацыі Саюзу пісьменнікаў Расіі, сакратар Саюзу пісьменнікаў Расіі Уладзімір Сарочкін. Выдатную канцэртную праграму падрыхтаваў каледж мастацтваў імя Сакалоўскага.

У межах свята адбылася цырымонія ўшанавання лаўрэатаў абласных літаратурных конкурсаў імя Кірылы Тураўскага і прысвечанага 130-годдзю Янкі Купалы і Яку­ба Коласа. (У Год кнігі аблас­ным аддзяленнем з 1 сакавіка па 1 жніўня праводзіліся два творчыя конкурсы – пяты абласны конкурс імя Кірылы Тураўскага на лепшае апавяданне і другі абласны паэ- тычны конкурс, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Кола­са). Дыпломы лаўрэататаў атрымалі культработнік, дырэк­тар Руднямарымонаўскага СДК Тамара Курленка, супрацоўнік Гомельскай абласной бібліятэкі імя У. I. Леніна Юрый Рачынскі і жыхар пасёлка Каранёўка Гомельскага раёна, пенсіянер Яўген Грыгарэнка, Наталля Трызна з Гомеля і Галіна Рагавая з пасёлка Каранёўка Гомельскага раёна, Зінаіда Фісюк з вёскі Кароткавічы Жлобінскага раёна і Алена Мінчук з Калінкавічаў, вучаніца СШ № 53 г. Гомеля Ганна Плахатнюк.

Удзельнікі падзеі мелі маг­чымасць пазнаёміцца з рэдкімі выданнямі Якуба Коласа на спецыяльнай кніжнай выставе, якую арганізавала Гомель­ская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У. I. Леніна, паслухаць цудоўныя мелодыі, створаныя па матывах твораў класіка. Для гасцей і ўдзельнікаў свята была арганізавана экскурсія па Палацава-паркавым ансамблі.

Мерапрыемства арганізавана абласным аддзяленнем пры падтрымцы ўпраўлення культу­ры, кіраўніцтва палацава-паркавага ансамбля, упраўленняў ідэалагічнай работы і адукацыі Гомельскага аблвыканкама.

У той жа дзень адбыліся шматлікія літаратурныя падзеі міжнароднага форуму. Як яны праходзілі, а таксама думкі гасцей Гомеля мы надрукуем у наступных нумарах «ГВ».