У гонар гадавіны яднання

Мікалаеў М. У гонар гадавіны яднання / М. Мікалаеў // Гомельская праўда.- 2001.- 3 красавіка.- С. 1.

 

 

Урачысты сход, прысвечаны пятай гадавіне яднання народаў Беларусі і Расіі ў адзіным Саюзе, адбыўся ўчора ў абласным драматычным тэатры. Перад удзельнікамі сходу - а ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі абласной і гарадской выканаўчай улады, грамадскіх аб'яднанняў і працоўных калектываў, дэпутаты Саветаў, ветэраны вайны і працы - выступіў з дакладам старшыня Гомельскага гарвыканкама А.С. Якабсон. Падпісанне прэзідэнтамі суседніх дзяржаў Дагавора аб утварэнні Саюза, падкрэслівалася ў дакладзе, значна паспрыяла развіццю ўзаемавыгадных адносін, забеспячэнню ўсебаковага супрацоўніцтва нашых народаў у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, ваеннай і іншых сферах.

Ва ўрачыстым сходзе прыняла ўдзел дэлегацыя Бранскай вобласці на чале з першым намеснікам главы абласной адміністрацыі М.К. Сарвілам.

Лагічным завяршэннем урачыстасці стала выступленне перад яе ўдзельнікамі Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча пад кіраўніцтвам народнага артыста рэспублікі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі, прафесара Міхася Дрынеўскага.

М. Мікалаеў