У імя славянскага братэрства

Прыазёрны У. У імя славянскага братэрства // ЛіМ.- 2008.- 20 чэрвеня.- С. 3

 

Міжрэгіянальнае свята народнай творчасці "На зямлі Баяна", якое нарадзілася ў старажытным горадзе Трубчэўску ў 1986 годзе, стала своеасаблівым сімвалам яднання адораных творчых сіл Расіі, Беларусі і Украіны. З году ў год межы свята пашыраюцца, узбагачаецца змест. Сёлета, у апошнія суботу і нядзелю мая, яно праводзілася ў дваццаць трэці раз. Горад з 1033-гадовай гісгорыяй у тья два дні ператварыўся ў вірлівы вулей, дзе знайшлося месца і кірмашам народных промыслаў, і мастацкім, і кніжным выставам, і песенным, паэтычным перазовам, у чым змагла пераканацца і літаратурная дэлегацыя Гомельшчыны, у складзе якой былі празаік, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч, паэты Юрый Фатнеў, Ніна Шклярава, Іван Бісеў. Іх па-братэрску сустрэліна бранскай зямлі паэты Сцяпан Кузькін і Мікалай Аршукоў.

За два дні прайшло шмат мерапрыемстваў. Так, з удзелам вучоных і навуковых работнікаў музеяў Беларусі, Расіі і Украіны, пісьменнікаў адбыліся "круглы стол" на тэму "Слова..." — вечнае!", творчыя сустрэчы з навучэнцамі мясцовага палітэхнікума і насельніцтвам горада, абласныя краязнаўчыя і паэтычныя чьтанні "Ад “Слова…” да “Слова”, у якіх прынялі ўдзел паэты з Бранска і Курска, Рыльска і Курчатава, Масквы і Чарнігава і, зразумела, пасланцы Гомелышыны, якія прачыталі свае новыя творы, расказалі аб дзейнасці беларускай пісьменніцкай арганізацыі і сваіх творчых задумах. Як даніна павагі геніяльнаму "Слову аб палку Ігаравым" са сцэны гучалі яго неўміручыя радкі на беларускай мове ў перакладзе паэтэсы Ніны Шкляравай.

Нягледзячы на дождж, ля помніка Баяну адбыўся святочны рытуал “Песенная славіца” з традыцыйным запальваннем святочных агнёў, з перазовам праваслаўных званоў. Потым на галоўнай плошчы горада праходзіў святочны канцэрт "Славянскі распеў", у якім прыняў удзел і фальклорны дзіцячы калектыў з горада Рагачова пад кіраўніцтвам начальніка адзела культуры Рагачоўскага райвыканкама М. Зайцава. Тут жа працавала і выстава рагачоўскіх майстроў народнай творчасці

Адбылася цырымонія ўручэння імянных прэмій Баяна, А Галіча, А. Кавалеўскага, М. Мельнікава. Сёлета галоўная ўзнагарода — прэмія Баяна — прысуджана гомельскаму паэту Юрыю Фатневу, які стварыў нямала твораў, прысвечаных славянскай гісторыі, а надоечы адзначыў сваё 70-годдзе. Сёлета ўпершыню прэзентавана новая літаратурная прэмія імя расійскага паэта Мікалая Мельнікава. Па рашэнні журы за творчасць і грамадскую дзейнасць, накіраваныя на ўмацаванне дружбы паміж братнімі народамі, прэмію атрымалі член Саюза пісьменнікаў Расіі Сцяпан Кузькін і член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Шклярава.

Дарэчы, калі ў мінулым годзе за захаванне і развіццё самабытных культурных традыцый прэмію Баяна атрымаў рагачоўскі фальклорны калектыў "Добры вечар", то сёлета такая ўзнагарода накіравалася на Чарнігаўшчыну. Уганараваны ёй і Бранскі тэатр драмы імя А. Талстога.

Арганізатары свята адзначылі Ганаровай граматай за "шматгранную дзейнасць на ніве духоўага яднання братніх славянскіх народаў" кіраўніка
Гомельскай абласной пісьменніцкай арганізацыі Уладзіміра Гаўрыловіча. Да таго ж, гэта пісьменніцкая арганізацыя ўзнагароджана і Ганаровай граматай
кіраўніцгва г. Рыльска Курскай вобласці і міжнароднай літаратурнай арганізацыі "Славянские колокола".