У славянскага слова межаў няма

Іваноў Д. У славянскага слова междаў няма / Дзяніс Іваноў // Гомельские ведомости.- 2012.- 9 ноября.- С. 14.

 

 

Менавіта так хочацца сказаць пра міжнароднае свята «Гомельская літаратурная восень-2012» («Славянскія літаратурныя дажынкі»), якое прайшло ў Гомелі 2-3 лістапада. У абласной універсальнай бібліятэцы імя У. I. Леніна яно сабрала шмат аматараў мастацкага слова, якіх на працягу звыш дзвюх гадзін віталі пісьменнікі Гомельшчыны, а таксама прадстаўнікі творчых саюзаў з Масквы, Браншчыны, Куршчыны, Сумшчыны.

Пачалося свята запальваннем трох свечак, якія сімвалізуюць славянскае братэрства і агульную духоўнасць. Адкрыў міжнародны фэст старшыня абласной арганізацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч. Празаік прывітаў гасцей і ўсіх, хто нераўнадушны да мастацкай творчасці, папоўніў на адзін экспанат ствараемы Музей літаратуры Гомельшчыны ўласным падарункам: уручыў дырэктару бібліятэкі Валянціне Дубровай прыгожае пано (разьба выдатнага палескага разьбяра А. Масла, (на здымкуўнізе) з вобразам першага пісьменніка Гомельшчыны і славянскага свету Кірылы Тураўскага. Пасля прадаставіў слова пісьменнікам і тым, хто толькі пачынае літаратурную дзейнасць.

Цікавымі былі выступленні-прэзентацыі сваіх кніг Міхася Болсуна, Барыса Кавалерчыка, Алены Агінай, Аляксандра Атрушкевіча, Аляксандра Каляды, Міколы Ждановіча, Юрыя Максіменкі, Алега Ананнева, Міхася Слівы, Ва­лерыя Вятошкіна, Анастасіі Кацюргіной і многіх іншых.

На свяце прагучалі музычныя творы на словы гомельскіх паэтаў Агінай, Максіменкі, Ананнева. Новыя творы і кнігі прадставілі чытачу як вядомыя аўтары, так і маладыя паэты і празаікі. Адбылася прэзентацыя сёмага альманаха «Літаратурная Гомельшчына» і новай серыі кніг «Бібліятэкі Гомельскага аддзялення СПБ» (Міхася Болсу­на, Міколы Старчанкі і чатырох маладых аўтараў).

Удзельнікаў свята віталі літаратары з суседніх краін, майстры слова некалькіх творчых арганізацый Расіі і Украіны. Член Саюза пісьменнікаў Расіі, паэт, пера- кладчык і літаратурны крытык, стваральнік анталогіі сучаснай літаратуры Расіі Барыс Лукін (Масква) адзначыў высокі ўзровень свята, падзяліўся з калегамі і чытачамі думкамі пра рэалізацыю праекта «Наше время», падарыў некалькі тамоў анталогіі і электронныя версіі выдання, уласныя паэтычныя зборнікі. Паэ­тыУладзімір Сарочкін, Віктар Валодзін, Галіна Карташова, Наталля Мішынавіталі гамяльчан ад імя суседняга Бранска, распавялі пра літаратурныя працэсы, якія набываюць жыццёвасць на іх радзіме, зрабілі кніжныя падарункі гомельскай абласной бібліятэцы.

3 цікавай місіяй прыбыў на Гомельшчыну старшы­ня Міжнароднага саю­за пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў Анатоль Міроненка (Сумская вобласць Украіны): паэт уручыў шэрагу актывістаў арганізацыі ўзнагародыдыпломы «Баяны сучаснасці», а таксама членскія білеты пісьменнікам і дзеячам мастацтваў Гомеля і вобласці. Ад імя ўпраўлення культу­ры Анатолю Міроненку была ўручана Ганаровая грамата. Кніжныя навінкі курскага аддзялення Саюза расійскіх пісьменнікаў прывёз на свята Алег Саранскіх, а таксама іншыя расійскія творцы. Безумоўна, усе выступоўцы чыталі са сцэны свае новыя творы.

Усе прэзентуемыя выданні з аўтарскімі аўтографамі падораны бібліятэцы. Гэта добрая традыцыя, якая захоўваецца на працягу некалькіх гадоў. Удзельнікі мерапрыемства, падрыхтаванага абласным аддзяленнем пры дапамозе абласной бібліятэкі, на спецыяльнай выставе пазнаёміліся з новымі выданнямі, што выйшлі нядаўна з друку як у Беларусі, Гомелі, так і ў памежных рэгіёнах Беларусі і Украіны. Па завяршэнні свята ўсе жадаючыя мелі магчымасць сустрэцца з пісьменнікамі, атрымаць аўтографы, можна было набыць новыя кнігі.

А напрыканцы дня ў гарадской бібліятэцы імя А. Герцэна адбылася яшчэ адна цікавая прэзентацыя: маладыя аўтары запрасілі ўсіх жадаючых даведаццапра вынікі сваёй творчай дзейнасці, якія яны набылі дзякуючы працы ў Школе-студыі маладога літаратара (кіраўнікпаэтэса Ніна Шклярава; школа працуе як гурток, і кіраўнікяк выкладчык гарадскога цэнтра падлеткаў і моладзі на базе абласнога аддзялення СПБу памяшканні аддзялення па вул. Савецкай, 146). Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Украіны асабліва высока ацанілі творчыя намаганні ма­ладога аўтара Іны Спасібінай, рэкамендавалі Савету аддзя­лення разгледзець пытанне аб прыёме годнай аўтаркі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Фестываль працягваўся і на наступны дзень. 3 лістапада ў прэс-цэнтры рэдакцыі га­зеты «Гомельскія ведамасці» прайшоў круглы стол, на якім літаратары Беларусі, Украіны і Расіі павялі размову пра стан мастацкай літаратуры і развіццё творчых кантактаў, наладжванне сумесных праектаў на 2013 год. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні сумеснага літаратурнага конкурсу дзвюма творчымі структураміГомельскім абласным аддзя­леннем Саюза пісьменнікаў Беларусі і Бранскай аблас­ной арганізацыяй Саюза пісьменнікаў Расіідля ма­ладых паэтаў і празаікаў двух рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, які завершыцца сумесным моладзевым літаратурным фестывалем. Месца яго правядзення будзе вызначана на славянскім свя­це «На зямлі Баяна» ў старажытным Трубчэўску Бранскай вобласці. Таксама разгледжаны іншыя праекты, накіраваныя на ўмацаванне братэрскіх сувязяў паміж літаратарамі Гомельшчыны, Украіны і Расіі. Ад імя гасцей прадстаўнік Саюза пісьменнікаў Расіі Барыс Лукін даў высокую ацэнку фестывалю, яго арганізатарам, выказаў пажаданне, каб ён не страчваў сваёй значнасці, а набываў магутнасць і пашыраў свае межы ў наступныя гады.