Актыўны ўдзел у Міжнародным фестывалі-свяце “Славянскія літаратурныя дажынкі-2014", што прайшоў у Гомелі, прыняў клуб аматараў народнай творчасці “Вечарына” Жыткавіцкага цэнтра фальклору.
Мастацкі калектыў гэтага грамадскага фарміравання “Вечарніца" неаднаразова радаваў на свяце яго ўдзельнікаў канцэртнымі нумарамі. Выдатныя і цікавыя выступленні самадзейных артыстаў з нашага раёна атрымалі не толькі гарачыя ўдзячныя апладысменты гледачоў, але і шэраг узнагарод ад кіраўніцтва грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Яго праўленнем аматарскі клуб “Вечарына" і калектыў “Вечарніца" ўзнагароджаны ганаровым дыпломам. Ад Гомельскага аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі" кіраўніку таленавітых спявачак Ганне Лой уручана ганаровая грамата.
Сяргей БЕЛКА