Шчодры трохмоўны ўраджай

Субат, У. Шчодры трохмоўны ўраджай : У ельскім аграгарадку Зашыр’е адбыліся «Славянскія літаратурныя дажынкі-2018» / Уладзімір Субат // Сельская газета.- 2018.- 18 сентября.- С. 9

У ельскім аграгарадку Зашыр'е адбыліся «Славянскія літаратурныя дажынкі-2018».

Цішыня пануе на прыбраных хлебных нівах. 3 пералётнымі птушкамі адлятае ў вырай жнівеньскае цяпло. Асенняга дажджу чакаюць засеяныя азімымі збожжавьімі прасторныя палі ельскага КСУП “Саўгас “Камуніст”. Цэнтральная сядзіба гаспадаркі, аграгарадок Зашыр’е, у чарговы "раз на пачатку восені прымала ўдзельнікаў Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2018” і II Форуму маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці “Слова”. На залітай сонечньімі промнямі плошчы аграгарадка гасцей з творчых саюзаў пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Украіны хлебам-соллю сустракалі намеснік старшыні Ельскага райвыканкама Аксана Захарчанка, кіраўнік КСУП “Саўгас “Камуніст”, член саюза пісьменнікаў Беларусі Рыгор Бабчанок, дырэктар Зашырскага культурна-спартыўнага цэнтра Яўгенія Шадрына і хлебаробы.

Напярэдадні ўдзельнікі форуму, літаратары з Беларусі, Расіі, Украіны, прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці ў Гомелі мемарыяльнай дошкі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анатоля Грачанікава, пазнаёміліся з жамчужынай абласнога цэнтра — палаца-паркавым комплексам Паскевічаў, у гарадскім Цэнтры культуры Го­меля ўдзельнічалі ў прэзентацыі зборнікаў паэзп “Берагі дружбы” і “Дзясна”. Па дарозе да зашырскіх хлебаробаў наведалі Палескі дзяржаўны аграрны каледж імя В.Ф. Міцкевіча. На папярэдніх фестивалях гас­цей прымалі старажытныя Тураў, Петрыкаў, Мазыр, Жыткавічы.

Адкрываючы творчы вечар ў прасторнай зале Зашырскага культурна-спартыўнага цэнтра, старшыня Гомельскага абласнога адцзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч падзякаваў хлебаробаў за цёплы прыём і ўручыў грама- ты прадстаўнікам гаспадаркі за плённую творчую дзейнасць на ніве культуры, актыўную падтрымку праектаў літаратараў Гомелыпчыны, падрыхтоўку і правядзенне 13 Міжнароднага форуму творчых саюзаў трох славянскіх народаў. Ён стаў літаратурным брэндам рэгіёна і сабраў сёлета каля сотні ўдзельнікаў з Масквы, Мінска, Кіева, Краснадара, Курска, Бранска, Таганрога, Сумаў, Гомеля.

Намеснік старшыні Ельскага райвыкан­кама Аксана Захарчанка адзначыла, што ў творчасці няма мяжы, і запэўніла гасцей: палешукі заўсёды рады вітаць іх на сваёй зямлі.

Пасля мінулагодніх літаратурных “Дажынак” убачылі свет новыя кнігі паэзіі, про­зы, пераклады на мовы суседніх краін. Падведзены вынікі і названы пераможцы твор­чых конкурсаў Гомельскага абласнога адц­зялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, конкурсу маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці “Слова”. Сярод лаўрэатаў і прадстаўнікі Ельскага раёна.

Сярод фіналістаў конкурсу “Мая Перамога — мая Пабеда” педагог Дабрынскай сярэдняй школы Дыяна Неўмержыцкая. Настаўніца сярэдняй школы № 2 горада Ельска Алена Шыкун — дымпламант кон­курсу імя Леаніда Гаўрылава. Яе літаратур- нае эсэ “Вясёлка — усмешка сверг”, прысвечанае 80-годцзю беларускага пісьменніка Анатоля Грачанікава, прызнана лепшым. Пераможцам літаратурнага конкурсу “Табе пяю, мая малая ралзіма” стаў выхаванец Ельскай сярэдняй школы № 1 Аляксей Кольчанка.

Летась свет убачыла цікавае выданне дырэктара Ельскай школы-інтэрната Якава Ліпскага – педагагічны роздум “Права на жыццё”, у якім распавядаецца пра людзей, што выхоўваюць дзяцей у школе-інтэрнаце. Педагагічная кніга зацікавіла ўдзельнікаў форума, педагогаў па адукацыі.

Сярод навінак – сумесны зборнік твораў беларускіх і украінскіх аўтараў “Дзясна”, а таксама зборнікі гомельскіх літаратараў і іх калег з Растоўскай, Бранскай, Курскай абласцей і Краснадарскага краю Расіі.

Творчы ўраджай дапоўніў і альманах ’’Літаратурная Гомелыпчына-2018”, прысвечаны Году ма­лой радзімы.

Госці чыталі палескім хлебаробам свае вершы на трох славянскіх мовах, гучалі найболып яркія ўрыўкі з празаічных твораў.

Трохмоўе цудоўна пераплялося ў верша- ваным прывітанні ўкраінкі Вольгі Сафронавай, якая жыве і працуе ў расійскім Таганро­гу. Мілагучна прагучаў беларускамоўны радок “І шчырага сэрца жар я вам, сябры, прынесла!”.

Растоўскі літаратар Леанід Север узгадаў пра свайго дзеда, які пасля вызвалення паўднёвых рускіх гарадоў на беларускай зямлі прымаў удзел у аперацыі “Багратыён”.

Старшыню Саюза пісьменнікаў Украіны Анатоля Міроненку, які іншых гасцей, крануў прыгажосцю і парадкам палескі аграгарадок. Прыемна было прайсціся па патанаючых у зеляніне і буйстве кветак вуліцах Зашыр’я. Завіталі творцы ў дзіцячы сад і сярэднюю школу, дзе падаравалі бібліятэцы свае новыя кнігі.

Асабліва здзіўлены былі ўдзельнікі фору­му цудоўна створаным музеем палескай культуры пад адкрытым небам.

Пакідаючы Зашыр’е, літаратары шчыра дзякавалі за сардэчнае цяпло і вьказалі пажаданне і надалей ладзіць такія сустрэчы на гасцепрыімнай беларускай зямлі, багатай на гісторыю, ветлівых і працавітых людзей.