Знак сяброўства

Сямёнава, Л. Знак сяброўства / Ларыса Сямёнава // Літаратура і мастацтва.- 2014.- 25 ліпеня.- С. 2.
Госці з Навазыбкава (РФ) завіталі на вечарыну клуба “Натхненне” (Добруш)

Вечарына, арганізаваная кіраўніком народнага літаратаратурнага клу­ба г. Добруша «Натхненне» Людмілай Яськовай, сабрала не толькі творцаў з Гомельшчыны — сюды завіталі і госці з расійскага горада Навазыбкава.

Кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Зыбчане» Канстанцін Папоў падарыў Добрушскай цэнтральнай бібліятэцы калектыўныя зборнікі. Працаўнікі гэтай суполкі Надзея Кажэўнікава і Уладзімір Вінаградскі прапанавалі новыя вершы. Пранікнёна чыталі свае творы члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганна Атрошчанка, Вера Квяткоўская ды іншыя. Кранулі публіку і песні на словы мясцовых творцаў.

Кіраўнікі літаратурных аб'яднанняў запалілі сімвалічную свечку сяброўства.

Ларыса СЯМЁНАВА