На мінулым тыдні на базе пасялення Любаўшаны, што на Краснагоршчыне, адбылася рабочая сустрэча чачэрскіх i расійскіх бібліятэчных работнікаў у рамках міждзяржаунага круглага стала «Бібліятэка XXI стагоддзя». На пазнавальна-азнакамленчы форум сабраліся прадстаўнікі дадзенай сферы Бранскай вобласці, а таксама госці з Беларусі - Чачэрска i Краснаполля.
Праграма дня, прымеркаваная да 45-годдзя пабрацімскага супрацоўніцтва i наладжвання сяброўскіх сувязяў, прадугледжвала абмен вопытам з паказам слайдаў i расповядам аб цікавых i неардынарных традыцыйных i інавацыйных формах працоўнай дзейнасці. Пра чачэрскія метады прыцягнення чытачоў i арганізацыю культурных мерапрыемстваў на экране відэапраектара паведамілі калегам дырэктар установы Людміла Хрысціна i метадыст ЦРБ Людміла Трубачэнка. Чачаране нахвастался ўдзельнікам пасяджэння, як масава i насычана праходзіць у нашым горадзе відовішчная дзея «Ноч у бібліятэцы» i іншымі відамі прафмайстэрства. У ходзе дня гучалі вершы паэтаў, членаў літаратурнага аб’яднання «Дзеці Славянскага поля», затым ycix разам закружыў карагод Дружбы, краснапольскія артысты парадавалі невялікім канцэртам, праводзіліся забавы для дарослых, гульнёвыя конкурсы i віктарыны. На памяць аб сустрэчы чачаране прывезлі дадому багаж карысных напрацовак i атрымалі за свае творчае прадстаўленне сімвалічны ciнi капялюш, які азначае неардынарны падыход да справы, альтэрнатыву i нараджэнне новых ідэй. Гэта як намёк на тое, што яшчэ не ўвесь патэнцыял выпрацаваны i наперадзе чакае шмат крэатыўнага, перадавога, захапляльнага. Таксама расійскія калегі поціскамi рук пацвердзелі жаданне наведацца у Чачэрск з аналагічным візітам дзесьці бліжэй да вoceнi.