Максіменка Юрый Іванавіч,
намеснік дырэктара бібліятэкі па навуковай рабоце
Гомельскай абласной ўніверсальнай бібліятэкі;
Серыкава Ніна Васільеўна,
галоўны бібліятэкар аддзела краязнаўства
Гомельскай абласной ўніверсальнай бібліятэкі

Крыніцы б'юць з глыбінь

Адным з найважнейшых напрамкаў у рабоце бібліятэк з'яўляецца навукова-пошукавая і даследчая краязнаўчая дзейнасць, вынікам якой становіцца стварэнне этнаграфічных, краязнаўчых і літаратурных музеяў.

На базе Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі ствараецца музей знакамітых пісьменнікаў Гомельшчыны, чые імёны вядомыя далёка за межамі нашай краіны і па годнасці прызнаны іх значны ўклад ў сусветную літаратуру.

З 2005 года сумесна з дзяржаўнай гісторыка-культурнай установай "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" і установай адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф.Скарыны" рэалізуецца праект "Культурна-гістарычнае развіццё Палесся", у рамках якога бібліятэкай быў створаны шэраг электронных музеяў пісьменнікаў-землякоў.

Музеі, прысвечаныя народным пісьменнікам Беларусі Івану Шамякіну ("Майстра"), Івану Мележу ("Іван Мележ: старонкі жыцця"), Івану Навуменку("Крыніцы б'юць з глыбінь") , пісьменніку Барысу Сачанку ("Святло яго душы"), драматургу Андрэю Макаёнку ("Андрэй Макаёнак: асоба и лёс"), падрабязна асвятляюць іх жыццё, творчасць і грамадскую дзейнасць.

Задача музеяў - прадставіць чалавека і як моцную асобу і як пісьменніка з вялікай творчай спадчынай. У перыяд падрыхтоўкі музеяў праведзена вялікая пошуковая і даследчая работа, вывучаны вялікі масіў інфармацыі, якую было неабходна абпрацавать і толькі потым працавать над макетамі музеяў.

Выданні і публікацыі твораў пісьменнікаў прадстаўлены вельмі шырока: асобныя выданні, пераклады на іншыя мовы, гутаркі, інтэрв'ю. Літаратура аб іх таксама прадстаўлена макімальна вычарпальна - ад аўтарфератаў дысертацый, матерыялаў з цэнтральнага і мясцовага друку да водгукаў чытачоў. Вельмі шырока прадстаўлены матэрыялы аб пастаноўках п'ес і інсцэніроўках твораў, аб ставрэнні фільмаў па творах пісбменнікаў. Уключаны ілюстратыўныя матэрыялы - у асноўным фотапартрэты, прадстаўлены ўсе віды публікацый, якія так альбо інакш асвятляюць жыццё, творчасць, грамадскую дзейнасць пісьменнікаў.

Матэрыял групуецца тэматычнымі комплексамі, якія найбольш характэрныя для дадзенай асобы. Да кожнага раздзела дадаюцца дадатковыя бібліяграфічныя спіскі літаратуры.

Стварэнне такіх баз дадзеных - першая спроба сабраць увесь каштоўны фактаграфічны і бібліяграфічны матэрыял, сістэматызаваць атрыманныя сведкі і сфармаваць агульнае, цэласнае ўяўленне аб пісьменніках. Гэта таксама паслужыць фарміраванню інфармацыйнай базы для вывучення і захавання вобраза пісьменніка для наступных пакаленняў.

Сабраныя матэрыялы прадстаўляюць цікавасць як для даследчыкаў творчасці пісьменнікаў, так і студэнтаў, навучэнцаў школ, тэхнікумаў і г.д. Найбольш зручным і аператыўным шляхам атрымання новай краязнаўчай інфармацыі з'яўляецца інтэрнет. Таму свае інфармацыйныя ресурсы мы змясцілі на партале нашай бібліятэкі goub.org і зарэгістравалі ў інстытуце прыкладных праграмных сістэм (г. Мінск), у Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў. Аналіз наведванняў электронных музеяў (толькі за 2009 год наведвальнікамі віртуальных музеяў сталі каля 24 тысяч карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт) дазваляе зрабіць выснову аб іх запатрабаванасці, значнасці і высокай якасці.

Першым з створаных музеяў быў электронны музей "Майстра", прысвечаны народному пісьменніку Беларусі Івану Пятровічу Шамякіну, якому Валянцін Лукша прсвяціў наступныя радкі:

Не, класікі не паміраюць - 
Такі іх бессмяротны род.
Што напісаць
Не паспяваюць,
За іх дапісвае народ.
Бо знітаваныя з народам 
Яны прайшлі свае жыцце,
Адправіўшы ўсе нягоды
У дальні кут у небыццё.

Названыя электронныя рэсурсы спрыяюць пашырэнню інфармацыйнай прасторы, развіццю краязнаўства, папулярызацыі творчасці лепшых прадстаўнікоў айчыннай літаратуры, помнікаў духоўнай культуры. Стварэнне падобных электронных музеяў - гэта выдатны спосаб зацікавіць людзей і паказаць ім усё багацце наяўных у бібліятэцы інфармацыйных рэсурсаў аб пісьменніках-земляках. І, несумненна, гэта выдатны спосаб дапамагчы людзям, якія не маюць магчымасці наведаць традыцыйныя музейныя экспазіцыі.

P.S. Лагічным працягам электронных музеяў з'яўляецца традыцыйны літаратурны музей, які дазволіць аптымальна злучыць працу па захаванні вялікай літаратурнай спадчыны пісьменнікаў-землякоў з яго прапагандай больш шырокаму колу насельніцтва.

На пачатковым этапе плануецца стварэнне экспазіцый, прысвечаных жыццю і творчасці Івана Навуменкі, Івана Шамякіна, Анатоля Грачанікава, Міхася Башлакова. Уаддзеле краязнаўства ўжо падрыхтавана першая экспазіцыя, падрыхтваная да 80-годдзя Івана Навуменкі. Яна складзена з рукапісаў і рэчаў, перададзеных сынам пісьменніка - Паўлам.

Так выглядае інтэрфейс музея "Святло яго душы", прысвечанага Барысу Сачанку.

Інтэрфейс музея "Майстра"

Музей знакамітых пісьменнікаў Гомельшчыны