Гульні новага лічбавага свету

Лутчанка, Н. Гульні новага лічбавага свету / Наталля Лутчанка // Настаўніцкая газета.- 2018.- 24 лістапада.- С. 20

Студэнты і магістранты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прадстаўлялі краіну на VII Славянскім міжнародным эканамічным форуме ў Бранску, прысвечаным лічбавай эканоміцы.

Гомельская моладзь — сту­дэнты і магістранты эканамічнага і матэматычнага факультэтаў ГДУ — на чале са старшым выкладчыкам кафедры эканамічнай інфарматыкі, уліку і камерцыі Дзмітрыем Дорашавым прыняла ўдзел у гульні незвычайнага фармату пад назвай “Прафесіі ў новым лічбавым свеце”.

Слова “гульня” ўспрымаецца звычайна як забава. Але гульня, прадстаўленая на эканамічным форуме, уяўляла сабой сур’ёзную разумовую працу.

Пагрузіўшыся ў стратэгічную гульню, камандам неабходна было ўявіць, што на дварэ 2033 год. Свет даўно стаў лічбавым, цяпер запатрабаваны іншыя прафесіі, зусім адрозныя ад сённяшняга дня. Урад мае намер рэалізаваць праект, у аснове якога — адпраўка 10 прафесіяналаў для работы на Месяц вахтавым метадам. Задача ўдзельнікаў гульні — забяспечыць не толькі іх выжыванне, але і эфектыўную працу на іншай планеце. Як яны гэта зробяць, каманды павінны былі адлюстраваць у распрацаваных праектах.

У кожнай установы вы шэйшай адукацыі быў свой кірунак. Так, каманда Бранскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта прадставіла распрацоўку аграрнай экасістэмы, іх равеснікі з Бранскага дзяржаўнага інжынерна-тэхналагічнага ўніверсітэта — будаўніцтва заселенага комплексу. Задачай каманды Бранскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта было стварэнне інфраструктуры комплексу. Студэнты з Бран­скага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка І.Г. Пятроўскага распрацоўвалі вучэбны комплекс для павышэння навыкаў і кваліфікацыі. Праекту ка­манды Бранскага абласнога казацкага інстытута тэхналогій і кіравання належала забяспечыць працэсы гатавання і захоўвання прадуктаў харчавання, а вось гамяльчане павінны былі скласці эканамічны каштарыс расходаў. I, нарэшце, распрацоўцы сістэмы кіравання станцыяй і каардынацыі з Зямлёй быў прысвечаны праект каманды Бранскага філіяла Расс­екай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

На першым этапе каман­ды прадставілі прынцыповае рашэнне пастаўленай перад імі заданы, на другім — апісанне функцыянальных якасцей кожнага ўдзельніка экспедыцыі.

Варта сказаць, што абараніць распрацоўкі было не так проста. Камандам супрацьстаяла трупа добра падкаваных скептыкаў, якія крытыкавалі прапанаваныя камандамі праекты, вышуквалі ў іх слабыя месцы, задавапі каверзныя пытанні. Адным словам, усебакова правяралі на трываласць і жыццяздольнасць кожны праект. У трупу скептыкаў, дарэчы, уваходзіў адзін з расійскіх лётчыкаў-касманаўтаў, а таксама кіраўнікі вядучых УВА і арганізацый Расій- скай Федэрацыі, якія маюць спра­ву з інавацыямі і патэнтамі, таму ў кампетэнцыі людзей, якія ацэньвалі конкурс, сумнявацца не пры- ходзіцца.

Каманда Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Фран­цыска Скарыны годна прадставіла свой праект па распрацоўцы эканамічнага каштарысу расходаў і заняла 1-е месца ў намінацыі “Лепшы спецыяліст”.

Сёння ўсе разумеюць, што будучыня нашай краіны залежыць ад таго, наколькі хутка эканоміка зможа перабудавацца на новы тэхналагічны ўзровень. Ключавое месца ў гэтай перабудове займаюць лічбавыя тэхналогіі. Ужо прыняты так званы лічбавы дэкрэт, заснаваны Савет па развіцці лічбавай эканомікі, вядзецца работа па стварэнні Міністэрства лічбавай эканомікі, Парк высокіх тэхналогій дэманструе добрыя вынікі працы.

Разам з тым, як лічаць выкладчыкі эканамічнага факульта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта, развіццё лічбавай эканомікі ў кра­не немагчыма без непасрэднага ўдзелу вядучых УВА. Універсітэты ў сваю чаргу павінны прапаноўваць абітурыентам і заказчикам кадраў не толькі тое, што запатрабавана эканомікай сёння, але тое, у чым узнікне неабходнасць праз 5—6 гадоў. У ГДУ імя Фран­цыска Скарыны з 2019 года будзе ажыццяўляцца набор на новую спецыяльнасць — “Эканамічная інфарматыка”. Патрэба ў спецыялістах такога профілю выклікана працэсамі лічбавай трансфармацыі ўсёй эканомікі краіны. Падрыхтоўка спецыялістаў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце будзе садзейнічаць рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016—2020 гады, а таксама пашырыць магчымасці па экспарце адукацыйных паслуг.

Удзел студэнтаў у міжнародных форумах, розных інтэлектуальных спаборніцтвах спрыяе абмену ведамі, вопытам, ідэямі, выхаванню моладзі, дае адчуць сваю значнасць для будучыні краіны.