Клінцы сабралі прымежжа

Асташкевіч, І. Клінцы сабралі прымежжа : [гамяльчане прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі «Славянское единство» (Бранская вобласць, РФ)] / І. Асташкевіч // Звязда.- 2017.- 29 чэрвеня.- С. 3.

Міжнародны фестываль “Славянскае адзінства — 2017” 48-ы раз сабpaў сяброў.

Гэтым разам — у Клінцах Бранскай вобласці.

Традыцыю пачынаць свята з набажэства не парушалі i на гэты раз. Прадстаўнікі трох кpaiн, а таксама Сербіі, прынялі ўдзел у Лiтypгii і асвечэнні купала i званоў кафедральнага Багаяўленскага сабора, які налета плануюць дабудаваць.

Аляксандр БАГАМАЗ, губернатар Бранскай вобласці адзначыў, што фестываль «Славянскае адзінства» дагэтуль не страціў свайго значэння, а стаў яшчэ больш прадстаўнічым:

Самае галоўнае, ён надае новы імпульс супрацоўніцтву паміж нашымі краінамі ў iмя вялікіх спраў нашых продкаў. А яны казалі нельга забывацца, што пры аб'яднанні i малое расце, а пры разладзе i вялікае распадаецца.

Гэтую думку падхапіў старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Алег БАРЫСЕНКА, які пажадаў, каб агульныя вытокі славян нагадвалі пра неабходнасць жыць у згодзе:

— Вельмі важна, каб гэта гістарычнае сваяцтва захавалі нашы дзеці. Моладзь — наша надзея, апора, ад якой запежыць будучыня славянскай садружнасці i развіццё нашых дзяржаў.

«Даражэйшага i важнейшага за сяброўства ў свеце нічога няма. Толькі з iм можна пераадолець усе нягоды. Усім нам жадаю, каб Расія, Украіна, Беларусь былі моцнымі незалежнымі i братэрскімі», — дадаў украінскі паэт Анатоль MIPOHEHKA.

Больш як 50 актывістаў БРСМ Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у міжнародным лагеры славянскай моладзі «Сяброўства-2017». Ён прайшоў на лясной паляне «Зацішынскі вадаспад» каля Клінцоў. У склад дэлегацыі ад Гомельшчыны ўвайшлі спартсмены, валанцёры, грамадскія актывісты, творчыя калектывы. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі БРСМ Ігар ЗАВАЛЕЙ кажа, што беларусаў прынялі на Браншчыне вельмі ветліва:

— Дэлегацыя Гомельшчыны была самай прадстаўнічай. Перамаглі мы ў футболе, дартсе, шматлікіх іншых спаборніцтвах, за­нялі другое месца па валейболе. Лідзіравалі ў шматлікіх творчых конкурсах. Былі вельмі карысныя стасункі моладзі прымежжа, завязаліся знаёмствы, кантакты.