Лепш адзін раз убачыць

Лепш адзін раз убачыць // Добрушскі край.- 2010.- 8 снежня.- С. 2.
У рамках прэс-тура арганізавангага рэдакцыяй газеты “Добрушскі край” прадстаўнікі расійскіх і ўкраінскіх СМІ наведалі Добрушскі раён.

 

Прадстаўнікі расійскіх і ўкраінскіх СМІ наведалі наш раён у рамках прэс-тура, які арганізавала для іх рэдакцыя газеты "Добрушскі край".

Галоўныя рэдактары газет "Знамя" Злынкаўскага раёна і "Авангард" Клімаўскага раёна Бранскай вобласці, а таксама "Промінь" Шчорскага раёна і "Новини Городняншчини" Чарнігаўскай вобласці пазнаёміліся з работай і прадукцыяй шэрагу прадпрыемстваў раёна. Журналісты наведалі ЗАТ "Добрушскі фарфоравы завод", філіял "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" ААТ "Беларускія шпалеры", агракамбінат "Новы шлях". Адбыліся сустрэча з калегамі з рэдакцыі раённай газеты "Добрушскі край", наведванне святыні добрушскай зямлі – Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Карма.

Трэба адзначыць, што калектыў "Добрушскага краю" ўжо шмат год супрацоўнічае з украінскімі і расійскімі калегамі з прыгранічных раёнаў. Прадстаўнікі СМІ імкнуцца падтрымліваць сяброўскія сувязі, абменьваюцца важнай інфармацыяй аб жыцці раёнаў. Прыклад таму – выхад у гэтым годзе чатырох тэматычных нумароў "Добрушскага краю", у якіх змешчана інфармацыя з Расіі і Украіны.

Алена Кампанец, галоўны рэдактар газеты "Промінь", г. Шчорс:

— Я ніколі не была ўДобрушскім раёне. Для мяне тут усё ўнавінку. Дзякуючы вось такім сустрэчам падтрымліваюцца нашы братэрскія адносіны. Вопыт непасрэднага знаёмства з краінай нават на прыкладзе аднаго раёна вельмі карысны. Мы сапраўды ўбачылі тут работу дзяржавы, якая працуе для народа. I гэта вельмі важна.

Леанід Якубенка, галоўны рэдактар газеты "Новини Городняншчини", г. Гарадня:

— Сёння мы атрымалі цудоўную магчымасць упэўніцца, як працуюць і якіх вытворчых вынікаў дасягаюць сельгаспрадпрыемствы раёна на прыкладзе наведанага намі агракамбіната "Новы шлях". Тут усё проста, але прадумана да дробязяў. I ферма, і свінакомплекс, і нават цэх па перапрацоўцы ёсць. На жаль, у нас гэта амаль згублена.