Літаратары збіраюцца ў Гомель

Болсун М. Літаратары збіраюцца ў Гомель: Хто “ўзлез” на Парнас? : [гутарка са старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі У. Гаўрыловічам] // Гомельские ведомости.- 2012.- 1 ноября.- С. 20

 

 

Літаратуны фэст “Гомельская літаратурная восень”, які штогод арганізоўваецца Гомельскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, 2-3 лістапада збірае творцаў і аматараў мастацкага слова ў горадзе над Сожам. Якія падзеі чакаюць гамяльчан і гасцей Гомеля сёлета, мы пацікавіліся ў кіраўніка і членаў Савета абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Літаратурныя святы ўзбагачаюць і чытачоў, і саміх пісьменнікаў

Пра сутнасць свята, яго значэнне і тое, хто будзе сёлета прэзентаваць свае творы, мы спыталі ў старшыні абласной пісьменніцкай арганізацыі Уладзіміра Гаўрыловіча:

– Такія літаратурныя святы-сустрэчы праводзяцца па ініцыятыве пісьменнікаў Гомельшчы­ны з моманту стварэння абласнога ад­дзялення Саю­за пісьменнікаў Беларусі. Пер- шапачатковыя «Гомельскія літаратурныя дажынкі», якія заду мваліся як творчая справаздача пісьменнікаў вобласці перад чытачом пра напісанае і здзейсненае за пэўны перыяд часу, на працягу некалькіх гадоў перараслі ў шыро­кафарматны фэст з новай назвай «Гомельская літаратурная восень», які прадугледжвае не адну, а шэраг літаратурных падзей. Прычым, што немалаважна, фэст набывае міжнароднае гучанне, бо на працягу некалькіх апошніх год прыехаць у Гомель выказваюць жаданне літаратары па- межных рэгіёнаў Расіі і Украіны. I цяпер такую творчую справаздачу на гомельскай зямлі разам з намі правядуць майстры слова некалькіх творчых арганізацый Расіі і Украіны...

Сёлета ў Гомель на літаратурнае свята збіраюцца маскоўскі паэт, перакладчык і крытык Барыс Лукін, бранскія паэты Уладзімір Сарочкін і Віктар Валодзін, старшыня Міжнароднага саю­за пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў з Украіны Анатоль Міроненка, паэт з Чарнігава Міхась Ткач, галоўны рэдактар часопіса «Міжнародныя званы» Алег Саранскіх. Творчыя сустрэчы, як адзначаюць у Савеце аддзялення, узбагачаюць чытача, дапамагаюць развіццю творчых кантактаў паміж пісьменнікамі-славянамі. Увогуле, такі фармат творчых сустрэч прымушае шукаць новыя фор­мы супрацоўніцтва, наладжваць узаемаабмены дэлегацыямі пры правядзенні мерапрыемстваў, звязаных з імёнамі класікаў беларускай, расійскай і ўкраінскіх літаратур, абменьвацца новымі выданнямі, у тым ліку і перыядычнымі, каб разумець глыбінныя працэсы развіцця літаратурнага працэсу ў братніх краінах, праводзіць майстар-класы для пачынаючых літаратараў. I цяпер усё гэта рэальнасць. Больш таго: мы набылі сапраўдных сяброў, узаемна цікавімся не толькі творчым працэсам, але і паўсядзённым жыццём адзін аднаго, стараемся падтрымаць у цяжкую хвіліну, парадавацца за поспех. Гэта яднае, дадае жадання пашыраць межы кантактаў і формы твор­чых сустрэч. Перакананы, што дзякуючы гэтай ініцыятыве і творчым справаздачам пісьменнікаў можна сказаць, што і літаратары, і чытачы толькі духоўна пабагацелі.