Літаратары збіраюцца ў Гомель

Болсун М. Літаратары збіраюцца ў Гомель: Хто “ўзлез” на Парнас? : [гутарка з членам Савета Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі М. Болсунам] // Гомельские ведомости.- 2012.- 1 ноября.- С. 20.

 

Літаратурны фэст “Гомельская літаратурная восень”, які штогод арганізоўваецца Гомельскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, 2-3 лістапада збірае творцаў і аматараў мастацкага слова ў горадзе над Сожам. Якія падзеі чакаюць гамяльчан і гасцей Гомеля сёлета, мы пацікавіліся ў кіраўніка і членаў Савета абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Хто «ўзлез» на Парнас?

Літаратурны фэст сапраўды будзе цікавым, насычаным на падзеі. І, зразумела, запамінальным для тых, хто прыняў удзел у абласных літаратурных конкурсах. Мы папрасілі расказаць члена Савета аддзялення Міхася Болсуна, наколькі часта ладзяцца такія літаратурныя конкурсы, хто забяспечвае падрыхтоўчы і выніковы працэс і каму пашчасціла сёлета «ўзлесці» на Парнас?

Сапраўды, шмат ініцыятыў і праектаў ажыццявіла за апошнія некалькі гадоў Гомельскае абласное аддзяленне гра- мадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Ня­мала з іх было скіравана на працу з творчай моладдзю, пачынаючымі аўтарамі, на прапаганду чытання. У Год кнігі абласным аддзя­леннем з 1 сакавіка па 1 жніўня праводзілася два творчыя конкурсыпяты абласны конкурс імя Кірылы Тураўскага на лепшае апавя­данне і другі абласны паэ­тычны конкурс, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У аргкамітэт конкур­су імя Кірылы Тураўскага пададзена звыш двух дзесяткаў апавяданняў, у ім удзельнічалі людзі роз­ных прафесій, заняткаў, з розных месцаў і населеных пунктаў Гомельшчыны. Зра­зумела, і прадстаўленыя імі творы розныя па якасным ўзроўні, мастацкім асэнсаванні, глыбіні раскрыцця вобразаў галоўных герояў, падзей. Разам з тым, парадавала цяга да творчасці, імкненне да асэнсавання сённяшняй рэчаіснасці, павага да роднай мовы і культуры. Журы вызначыла лепшыя празаічныя творы. Першае месца прысуджана культработніку, дырэктару Руднямарымонаўскага СДК Тамары Курленка (апавядан­не «Туман над поплавам»). А другое месца падзялілі паміж сабой два мужчыны. Журы высока ацаніла апавяданне супрацоўніка Гомельскай абласной бібліятэкі імя У. I. Леніна Юрыя Рачынскага (апавя­данне «Дзень даўжынёю ў жыццё») і жыхара пасёлка Каранёўка Гомельскага раёна, пенсіянера Яўгена Грыгарэнкі (апавяданне «Цяжкая дарога»). А вось трэцяе месца дасталося жанчынам. Сакавіты народны гумар, арыгінальнасць задумы прысутнічаюць у апавяданні «Срэбны Двор» Наталлі Трызназ Гомеля і апавяданні «Індывідуальнасць» Галіны Рагавой ( жыве ў пасёлку Каранёўка Гомельскага раёна). У адпаведнасці з рашэннем журы яшчэ тры пачынаючыя аўтары будуць адзначаны заахвочвальнымі ўзнагародамі. Гэта вучаніца 6 «А» класа гімназіі г. Нароўлі ГаннаКавальчук (апавяданне «Ён шмат бачыў»), гамяльчанін Раман Разанаў (апавяданне «Кашмар маладога літаратара»), студэнт універсітэта імя Ф. Скарыны Сяргей Прывалаў (апавяданне «Усё бывае ўпершыню»).

Другі абласны паэтыч­ны конкурс, прысвечаны 130-годдзю з дня нара­джэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, як і пяць гадоў таму, прайшоў пры даволі вялікай актыўнасці аўтараў. Журы давялося пазнаёміцца, прааналізаваць і даць заслужаную ацэнку амаль чатыром дзясяткам паэтычных спроб, дасланым на конкурс. Тэматычная накіраванасць вершаўпрысвячэнні Янку Купалу і Якубу Коласу, Беларусі, роднай мове, непаўторнай прыгажосці беларускай прыроды. Разам з тым, трэба адзначыць, што ў некаторых аўтараў не хапае філалагічнай культу­ры, а таму зарыфмаваныя тэксты складана назваць вершамі. Журы, зрабіўшы глыбокі аналіз прапанаваных аўтарамі твораў, вырашыла лаўрэата першай ступені не вызначаць. Найбольшай выразнасцю, вобразнасцю вызначаюцца вершы Зінаіды Фісюк з вёскі Кароткавічы Жлобінскага раёна (верш «Родная мова») і Алены Мішчук з Калінкавічаў (верш «Зоркі»). Ім прысуджана дру­гое месца і званне лаўрэатаў конкурсу. Трэцяе месца прысуджана вучаніцы СШ №53 г. Гомеля Ганне Плахатнюк (верш «Мой бэзавы горад»).