Мы — славяне!

Серпікаў В. Мы — славяне / Віктар Серпікаў // Добрушскі край.- 2014.- 1 кастрычніка.- С. 5.
Вучні Насовіцкай школы Добрушскага раёна прынялі ўдзел у ІХ Міжрэспубліканскі злёце клубаў і аб’яднанняў турысцка-краязнаўчай накіраванасці “Мы — славяне” ў Навазыбкаўскім раёне (Расія)

IX Міжрэспубліканскі злёт клубаў і аб’яднанняў турысцка-краязнаўчай накіраванасці “Мы - славя­не” праходзіў паблізу Александрыйскага кар’ера Навазыбкаўскага раёна Бранскай вобласці і сабраў каля трохсот яго ўдельнікаў з памежных раёнаў Гомельскай і Бранскай абласцей. Традыцыйна на гэ­тым злёце выступала каманда турыстаў-краязнаўцаў Насовіцкай сярэдняй школы Добрушскага раёна. Сярод пастаянных удзельнікаў - студэнты Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта, філіял якога знаходзіцца ў г. Навазыбкаве, медыцынскага каледжа, кадэтскі корпус, а таксама каманды з Гардзееўскага, Клінцоўскага, Навазыбкаўскага раёнаў Бранскай вобласці.

Праграма злёту аказалася вельмі насычанай: турысцка-краязнаўчыя конкурсы дапаўняліся конкурсамі многаборства “Абарона”, а таксама ГПА.

Першы дзень спаборніцтваў для дабрушан быў трыум­фальным. Іх візітоўка, прысвечаная перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, ярка і вобразна рас­крыла вопыт работы юных насаўлян у гэтым накірунку. А песня напрыканцы візітоўкі, напісаная спецыяльна да гэтага злету “Апександрыя - наш край дарагі”, выклікала шквал апладысментаў сярод прысутных. Журы адзначыла высокае майстэрства выканання, усебаковае творчае раскрыццё тэмы ў вершаванай форме і аднадушна прысудзіла беларусам першае месца.

У гэты ж дзень праходзіў конкурс газет і баявых лісткоў, які павінен быў раскрыць работу юных турыстаў і краязнаўцаў, вопыт іх работы па грамадска-патрыятычным выхаванні. Газета насаўлян выдзялялася сярод іншых перш за ўсё сваёй актуальнасцю, мастацкім афармленнем, грунтоўным асвяшчэннем узнятых праблем. I ў гэтым вялікая заслуга належала юным журналістам Вользе Арэшкінай і Яне Бондаравай, фотакарэспандэнту Станіславу Бірылаву. Як вынік - першае месца.

Апошнім конкурсам у гэты дзень быў конкурс на прыгатаванне фірмовай стравы ў палявых умовах. Над “Летняй фантазіяй” шчыравалі дзяўчынкі 11 класа пад кіраўніцтвам свайго аднакласніка Вячаслава Баброва. Першае месца — невыпадковы вынік працы юных кухараў.

На конкурсе ваеннай песні “Сцяжынка франтавая” пранікнёнае выступленне Алены Аднавочка ўзрушыла прысутных. Пёсня “Дзядуля” ў яе выкананні выклікала слё­зы ў прысутных. Пасля доўгіх спрэчак членаў журы Алене было прысуджана ганаровае трэцяе месца.

У мнагаборстве “Абарона” парадаваў работай з мінашукальнікам Мікалай Пракошын, а ў конкурсе ГПА - Віктар Бондараў па разборцы-зборцы МГМ АК-24.

Нядрэнна справіліся беларусы з конкурсам “Сцяжынка” турыстычнай паласой перашкод.

Якія ж турыстычныя спаборніцтвы абыходзяцца без арганізацыі быту каманды ў палявых умовах, які ацэньваўся на працягу трох дзён спаборніцтваў. I ў гэтым конкурсе наша каманда аказалася на вышыні, рабяты не падвялі сваю школу, раён, рэспубліку.

Атрымаўшы шэраг дыпломаў і заняўшы першае месца ў агульнакамандным заліку, рабяты, шчаслівыя і задаволеныя, вярнуліся дадому.

Віктар СЕРПІКАЎ, педагог дадатковай адукацыі Насовіцкай сярэдняй школы