На скрыжаванні трох дарог

Піскунова Л. На скрыжаванні трох дарог // Добрушскі край.- 2003.- 2 ліпеня.- С. 3.

 

 

А ўнізе - гаманлівае людское мора, прыемныя чэргі каля гандлёвых радоў са шчодрымі хлебам-соллю, пірагамі, дзіўнымі стравамі. Побач - выставы народных умельцаў і прызнаных майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. 3 непадробнай цікавасцю назіралі госці за тым, як звычайны фарфоравы кубак у руках мастака набывае прыгожы, вытанчаны выгляд, не маглі адвесці позірк ад цудоўных вырабаў з саломкі, лазы, непаўторных работ беларускіх рамеснікаў і ганчароў...

Асабліва ўрачыстым і запамінальным атрымаўся мітынг "Пераемнасць пакаленняў". Арганізатары свята, а на гэты раз гаспадыняй фестывалю стала сінявокая Беларусь, паклапаціліся надаць афіцыйнаму мерапрыемству нацыянальны каларыт, захаваўшы лепшыя традыцыі, зрабіць яго адрозным ад міну-лагодніх. I, мяркую, гэта ўдалося. Шчырымі, пранікнёнымі былі вітанні ўдзельнікам і гасцям свята прадстаўнікоў урадаў і парламентаў трох краін. Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта А.С. Якабсон зачытаў прывітанне ўдзельнікам фестывалю Прэзідента Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, у якім сказана, што сёлетняя юбілейная сустрэча - асаблівая вяха ў эстафеце дружбы славянскіх народаў, бо ў трыццацы раз збіраюцца прадстаўнікі нашых народаў, каб пацвердзіць сваё жаданне аб'яднацца і жыць разам.

Паводле слоў губернатара Бранскай вобласці Ю.Я Лодкіна, адметна тое, што міжнародны фостываль "Дружба-2003" праходзіць у год, аб'яўлены ЮНЕСКА годам Ф.І. Цютчава. Гэта наш геніяльны зямляк, ён увайшоў у гісторыю міравой літаратуры не толькі як неперазыйдзены лірык, але і як спявак славянскага адзінства і братэрства.

- Браты і сёстры! Тут, каля манумента Дружбы, як нідзе адчуваем мы непарыўнае духоўнае адзінства нашых народаў, - сказаў Ю.Я. Лодкін.

Нашы шгогадовыя сустрэчы каля манумента Дружбы - найлепшае пацверджанне трываласці добрасуседскіх адносін паміж нашымі народамі адзначыў у сваім прывітанні галава Чарнігаўскай абласной дзяржадміністрацыі В.В. Мельнічук.

3 прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў фестывалю звярнуліся таксама дэпутат Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.П. Вайтовіч, генеральны сакратар парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі У.А. Аксёнаў, старшыня дзяржкамітэта Украіны па справах сям'і і моладзі В.І. Даўжэнка, першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта БРСМ Аляксандр Лаўрыненка і іншыя.

У заключэнне ўрачыстага мітынгу адбылася закладка каменя ў падножжа помніка вялікаму славянскаму асветніку Кірылу Тураўскаму.

Захапляльнай, відавошчна была разнастайная канцэртная праграма, удзел у якой прынялі дзяржаўныя ансамблі "Песняры", "Харошкі", "Свята", эстрадныя спявачкі Іна Афанасьева і Стэла, сваёй творчасцю слухачоў парадавалі калектывы мастацкай самадзейнасці Гомельскай, Бранскай і Чарнігаўскай абласцей.

Л. Піскунова