Не проста партнёры – сябры

Чайдак С. Не проста партнёры – сябры / Сяргей Чайдак // Добрушскі край.- 2009.- 24 кастр.- С. 2

 

Яшчэ ў мінулым годзе райвыканкам заключыў дагаворы аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве з адміністрацыямі Клімаўскага раёна Расійскай Федэрацыі, Гараднянскага і Шчорскага раёнаў Украіны. Сёлета аналагічныя дагаворы заключаны і са Злынкаўскім і Клімаўскім раёнамі Бранскай вобласці.

Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, у межах заключаных пагадненняў прадпрыемствы раёна толькі ў першым паўгоддзі бягучага года экспартавалі за мяжу па аднаразовых і доўгатэрміновых дагаворах уласную прадукцыю на суму больш чым адзін мільён долараў ЗША. Лідарамі сярод мясцовых экспарцёраў з'яўляюцца фарфоравы завод і папяровая фабрыка.

Да рэалізацыі пагадненняў далучыліся і гандлёвыя прадпрыемствы. Так, ПУП "Добрушскі нарыхтоўшчык" рэгулярна ажыццяўляе выязны гандаль у гарады Бранскай вобласці і Маскву. Аўталаўкі Добрушскага хлебазавода рэгулярна выязджаюць у Навазыбкаў. Пэўную ролю ў экспарце паслуг адыгрывае і аўтатранспартнае ўнітарнае прадпрыемства №10, машыны яко-га перавозяць грузы ў Калужскую, Курскую і Тульскія вобласці Расіі, а таксама ў Маскву.

Заключэнне сёлетніх дагавораў аб супрацоўніцтве дазволіць яшчэ больш павялічыць тавараабарот паміж славянскімі краінамі. Акрамя таго, адкрываюцца і мовыя магчымасці ў плане культурнага абмену вопытам. Нашы мастацкія калектывы стануць пастаяннымі ўдзельнікамі масавых святаў у гарадах Расійскай Федэрацыі, а расіян будуць запрашаць да нас.