Прэмія Баяна

Іваноў Д. Прэмія Баяна : [Лілія Вялічка з Гомельскага раёна Гомельскай вобласці атрымала прэмію Баяна (г.Трубчэўск, Бранская вобласць РФ)] / Д. Іваноў // Маяк.- 2017.- 31 мая.- С. 2.

На працягу апошняга дзесяцігоддзя Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” падтрымлівае творчыя стасункі з літаратарамі cycедніх кpaiн. Асабліва плённыя, скіраваныя на карысць славянскай культу­ры, яны вядуцца з расійскім бокам, у прыватнасці з Браншчынай.

Цэнтрам прыцяжэння адораных творчых славянскіх народаў, неад’емнай часткай шматвекавой славянскай культуры традыцыйна ў Mai з’яуляецца старажытны горад Трубчэўск, дзе у Дзень славянскага пісьменства i культуры штогод праходзіць Міжрэгіянальнае свята “На зямлі Баяна”.

27-28 мая ў горад “салаўя старога часу” Баяна накіравалася прадстаўнічая дэлегацыя гомельскіх пісьменнікаў пад кіраўніцтвам старшыні аддзялення СПБ, празаіка Уладзіміра Гаўрыловіча.

— У Трубчэўск мы адправіліся па запрашэнню калег з Бранска i адміністрацыі вобласці i муніцыпальнага раёна. Там прынялі ўдзел у шматлікіх урачыстасцях i славянскім фестывалі ў гонар гежяльнага твора сусветнай літаратуры “Слова аб паходзе Ігаравым”, паэтычнай пераклічцы! “Над Дзясной, Дняпром i Сожам”, — распавёў Уладзімір Гаўрыловіч. —Там былі прэзентаваны лепшыя выдані, літаратурныя навінкі творцаў з пісьменніцкай суполкі. Беларусаў трубчэўская зямля прынімала гасцінна, як родных i блізкіx людзей.

Гомельская дэлегацыя падрыхтавала цэлую паэтычна-музычную праграму, якая прыйшлася даспадобы гаспадарам, а доўгія, працяглыя апладысменты расіян i гасцей з Украіны ў адрас паэтаў Ліліi Вялічка i Ва- лерыя Вятошкіна, а таксама яркага музыкі i спевака Bіктapa Задарожнага i іншых засведчылі, што творчасць гамяльчан кранула сэрцы гаспадароў i гасцей свята.

Прыемна, што гамяльчане не засталіся без узнагарод. Як паведаміў Уладзімір Гаўрыловіч, па рашэнні фестывальнага аргкамітэта за высокае творчае майстэрства, глыбокае раскрыццё славянскай тэмы ў паэзіі i публіцыстыцы Міжнародную літаратурную прэмію Баяна атрымала вядомая гомельская паэтэса i таленавіты публіцыст, галоўны рэдактар газеты “Маяк” Гомельскага раёна, вядучы спецыяліст аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Jliліі Вялічка. Гэтая ўзнагарода ста­ла пэўным сюрпрызам для таленавітага творцы, адзначыў кіраўнік пісьменніцкай арганізацыі вобласці.

У сваю чаргу, гамяльчане таксама пакінулі “узнагародны” след у расіян. Акрамя кніжных падарункаў, якія перададзены чытачам Трубчэўска, старшыня аддзялення па даручэнні кірауніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі ўручыў дыплом СПБ начальніку аддзела па справах культуры, фізічнай культуры i спорту адміністрацыі Трубчэўскага муніцыпальнага раёна Алене Юдзянковай.   

Таксама ў межах свята славянскага пісьменства i культуры кіраўнік гомельскай пісьменніцкай дэлегацыі правёў афіцыйныя перамовы са старшынямі i прадстаўнікамі літаратурных арганізацый Курска, Бранска, Рыльска, а таксама Кіева i Глухава, на якіх скіроўвалася ўвага на развіццё далейшых творчых кантактаў, абмен літаратурнымі выданнямі, сумеснай працы, скіраванай на духоўнае яднанне славян, а таксама рэалізацыі перакладчыцкіх i выдавецкіх праектаў з ўдзелам творчай беларускай, рускай i украінскай моладзі.